https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь плануе аднавіць перагаворы з Суданам адносна другога ўчастка для здабычы золата


Аб гэтым паведаміў 19 красавіка міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
Беларусь адновіць перагаворы з Суданам адносна другога ўчастка для здабычы золата пасля стабілізацыі сітуацыі ў гэтай краіне.

Другі ўчастак быў вызначаны, але ўмовы яго выкарыстання былі не да канца ўзгоднены. "Мы адназначна будзем трымаць руку на пульсе і пры стабілізацыі сітуацыі аднаўляць перагаворы", - сказаў Андрэй Худык.

Як паведамлялася, участак размешчаны бліжэй да ракі Ніл. Паводле папярэдняй інфармацыі, асабліва з улікам блізкасці водных запасаў, тут мэтазгодна распрацоўка золата.

Беларусь разлічвала адначасова весці работы і на першым участку. Цяпер у Судане зарэгістравана адпаведнае беларускае прадпрыемства.

Як паведамлялася, 11 красавіка армія Судана аб`явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад бен Ауф аб`явіў аб арышце кіраўніка дзяржавы, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб`яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне тэрмінам на тры месяцы.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:344
 
Ключевые слова:
Судан Геологоразведка Золотодобыча
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме