https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзентацыя прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць сельскагаспадарчую тэхніку, адбудзецца 10 кастрычніка ў Парыжы


Гэта і іншыя пытанні абмяркоўваліся 20 верасня ў МЗС Францыі, дзе адбылася сустрэча пасла Беларусі Паўла Латушкі з дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Фларанс Манжан.
Падчас сустрэчы разгледжана шырокае кола пытанняў двухбаковых адносінаў, у тым ліку развіццё далейшых кантактаў паміж прадстаўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Францыі, беларуска-французскае міжпарламенцкае супрацоўніцтва, інстытут ганаровых консулаў абедзвюх краін.

Асобная ўвага была ўдзелена пытанням развіцця гандлёва-эканамічных адносін, абмеркаваны падыходы да правядзення трэцяга пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і арганізацыі трэцяга Беларуска-французскага бізнес-форуму ў Мінску, прэзентацыі французскім і афрыканскім кампаніям прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць сельскагаспадарчую тэхніку, удзелу французскіх кампаній у Беларуска-еўрапейскім эканамічным форуме 27 кастрычніка ў Люксембургу.

У ходзе гутаркі адбылося абмеркаванне пытанняў арганізацыі бяспекі на рэгіянальным узроўні, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Павел Латушка праінфармаваў Фларанс Манжан аб планах па арганізацыі шэрагу мерапрыемстваў па прадстаўленні культуры Беларусі ў Францыі, у тым ліку аб удзеле васьмі беларускіх мастакоў у "Восеньскім салоне" ў Парыжы (12—15 кастрычніка) і васьмі французскіх мастакоў — у "Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам" у Мінску (6 кастрычніка — 5 лістапада); аб выступленні ў Парыжы моладзевага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (17 кастрычніка); аб правядзенні ў Мінску выставы фатаграфій "Беларусь вачыма французскіх фатографаў" і "Францыя вачыма беларускіх фатографаў", прысвечанай 25-годдзю беларуска-французскіх дыпламатычных адносін, і аб іншых сумесных беларуска-французскіх мерапрыемствах у гэтым годзе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2017
 
Дата публикации:20.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:1177
 
Ключевые слова:
Дипотношения Беларусь-Франция Бизнес-форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме