https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская кампанія "Струнныя тэхналогіі" стварыла электрамабіль для людзей з інваліднасцю


Навінка атрымала назву "Юнімабіль", прататып прадстаўлены на спецыялізаванай выставе "ІнваЭкспа. Грамадства для ўсіх", якая праходзіць з 12 па 14 верасня на тэрыторыі ВДНГ у Маскве.
Беларуская інжынірынгавая кампанія ЗАТ "Струнныя тэхналогіі", якая займаецца распрацоўкай новага віду эстакаднага транспарту SkyWay, прадставіла электрамабіль для людзей з інваліднасцю. 

Як паведамляюць "Струнныя тэхналогіі", дызайн "Юнімабіля" распрацаваны такім чынам, каб ліквідаваць перашкоды ў мабільнасці, якія звычайна характэрныя для пераробленых стандартных мадэляў. Так, напрыклад, упершыню кіраваць машынай можна будзе знаходзячыся ў крэсле-калясцы, на якой чалавек зможа заехаць у салон праз спецыяльныя дзверы.

Як абяцаюць канструктары "Юнімабіля", на этапе серыйнай вытворчасці ён будзе ўяўляць сабой паўнавартасны аўтамабіль, які дасць магчымасць людзям з інваліднасцю ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял — даехаць да месца працы, вучобы, весці больш незалежны лад жыцця.

Аўтамабіль спраектаваны з улікам эрганамічных асаблівасцяў інвалідаў-калясачнікаў — яго незвычайны дызайн абумоўлены тым, што многія інжынерныя рашэнні, якія выкарыстоўваюцца ў "Юнімабілі", не прымяняюцца ў стандартных аўто.

Напрыклад, у задняй частцы, дзе ў звычайнага аўтамабіля размяшчаецца багажнік, у "Юнімабіля" знаходзіцца пандус, таму заднія дзверы зробленая плоскімі. Габарыты і дызайн машыны дазваляюць паркавацца перпендыкулярна да тратуара, што значна палягчае пасадку/высадку і дае магчымасць пакідаць транспартны сродак на агульных месцах стаянкі, а не толькі ў спецыяльных зонах.

Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў, серыйны "Юнімабіль" адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, што выстаўляюцца да аўтамабіляў класа М1 і можа эксплуатавацца на дарогах агульнага карыстання. У якасці опцыі машына можа камплектавацца інваліднай каляскай з электрапрывадам уласнай распрацоўкі з запасам ходу да 40 км.

Тэхнічныя характарыстыкі "Юнімабіля": максімальная хуткасць — 100 км/гадз; запас ходу — 120 км; маса — 990 кг; зарадка батарэі — ад бытавой сеткі; час поўнага зарада — 10 гадзін.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2018
 
Дата публикации:13.09.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:429
 
Ключевые слова:
Электромобиль Инновации Инвалиды Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме