https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія ліфты пачнуць збіраць у Грузіі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з віцэ-прэм`ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ.
"Мы бачым значны рэзерв для актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі. У жніўні 2017 года ў Тбілісі з удзелам нашага прадпрыемства "Магілёўліфтмаш" створаны кансорцыум "Грузінскі ліфт", у рамках якога плануецца арганізаваць зборку беларускіх ліфтаў на базе Грузінскага тэхнічнага ўніверсітэта", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр выказаў упэўненасць, што такі прыклад будуць пераймаць і іншыя беларускія і грузінскія прадпрыемствы. Закранаючы развіццё гандлёва-эканамічных адносін у цэлым, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў працяг росту тавараабароту ў 2017 годзе.

Па выніках першага паўгоддзя аб`ёмы ўзаемнага гандлю склалі амаль $60 млн.

"Мы дамовіліся зрабіць усё магчымае для таго, каб дасягнуць мэт, якія былі ўстаноўлены нашымі кіраўнікамі, - тавараабароту ў памеры $200 млн", - падкрэсліў ён.

У канцы года адбудзецца 4-е пасяджэнне беларуска-грузінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. На ім трэба будзе правесці грунтоўную інвентарызацыю сумесных праектаў, прааналізаваць вынікі сумеснай работы і намеціць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

4 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:718
 
Ключевые слова:
Лифтостроение Грузия Могилёвлифтмаш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме