https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэктар БДПУ абраны віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педуніверсітэтаў Еўропы


Такая інфармацыя размешчана на сайце БДПУ.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (БДПУ) імя М.Танка Аляксандр Жук абраны віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы.

На пленарным пасяджэнні асацыяцыі, якое праходзіла ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П.Драгаманава (Кіеў), Аляксандр Жук выступіў з дакладам па пытанні падрыхтоўкі магістраў педагагічнай адукацыі ў сацыякультурнай прасторы Еўропы.

Дзейнасць асацыяцыі накіравана на развіццё педагагічнай адукацыі, якая адпавядала б міжнародным стандартам і гарантавала ператварэнне педагагічных універсітэтаў у вядучыя асветна-навуковыя і культурна-асветныя цэнтры Еўропы.

Сярод іншых мэт - садзейнічанне прыцягненню фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў дзяржорганаў, грамадскіх арганізацый, акадэмій навук, дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватных фірм для развіцця сістэмы падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў, а таксама ўстанаўленню і развіццю міжнародных сувязей устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі Еўропы.

20 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2016
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:1121
 
Ключевые слова:
Педагогика Александр Жук Ассоциация ректоров педагогических университетов Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме