https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Усе суда, якія захраснулі з-за аварыі Ever Given, прайшлі Суэцкі канал


Усе суда, якія затрымаліся з-за аварыі кантэйнеравоз Ever Given, прайшлі Суэцкі канал. Заяву кіраўніка кіравання канала Усамы Рабіа прыводзіць ТАСС.
«Апошняя група з 61 судна, вымушанага чакаць праходу з-за інцыдэнту з Ever Given, перасекла ў суботу Суэцкі канал, — сказаў ён. — Прыняты таксама 24 новых судна пасля аднаўлення навігацыі ў поўным аб’ёме. Такім чынам, агульная колькасць судоў, якія ажыццявілі транзіт у суботу, дасягнула 85».

23 сакавіка кантэйнеравоз Ever Given водазмяшчэннем 220 тысяс т і даўжынёй 400 м ва ўмовах пясчанай буры сеў на мель, цалкам перагарадзіўшы канал. Шэсць дзён пайшло на зняцце судна з мелі. Аперацыя мела поспех толькі пасля таго, як былі праведзены работы па паглыбленні дна.

За гэты час у чаргу на праход выстраіліся 422 судны агульным танажом 26 млн т. Пробка расцягнулася амаль да Індыі. Улады Егіпта адразу паабяцалі, што да канца тыдня крызіс будзе цалкам вырашан.

Кантэйнеравоз Ever Given належыць японскай кампаніі Shohei Kisen. Як заяўляў раней Рабіа, кіраўніцтва канала лічыць, што ўладальнік судна павінен выплаціць кампенсацыю ў памеры больш за $1 млрд.

Звязда, 3 красавіка 2021
 
Дата публикации:03.04.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Ever Given Авария Суэцкий канал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме