https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіякампанія Flydubai запусціла прамыя рэгулярныя рэйсы па маршруце Дубай - Мінск - Дубай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Палёты па маршруце будуць выконвацца тры разы на тыдзень паміж Міжнародным аэрапортам Дубай і Нацыянальным аэрапортам Мінск. Вылет з Дубая - у 18.50 па аўторках, пятніцах і суботах, пасадка ў Мінску - у 23.50. Зваротны рэйс вылятае з Мінска ў 00.50 па серадах, суботах і нядзелях і прыбывае ў Дубай у 7.45.

Авіяперавозчык з Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў упершыню прыйшоў у Беларусь. "Перакананы, што развіццё авіязносін паміж Беларуссю і Аб`яднанымі Арабскімі Эміратамі, у тым ліку адкрыццё рэйсаў авіякампаніяй Flydubai, пасадзейнічае больш цеснаму супрацоўніцтву нашых краін у галіне эканомікі, культуры, турызму і станоўча паўплывае на павелічэнне як прамога, так і трансфернага пасажырапатокаў", - адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслаў Харанека.

Flydubai - дзяржаўная авіякампанія Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, заснаваная ў 2008 годзе, базіруецца ў Міжнародным аэрапорце Дубай. Авіякампанія прапануе пасажырам магчымасць падарожнічаць па 155 напрамках праз Міжнародны аэрапорт Дубай на Блізкі Усход, у Афрыку, Азію, Еўропу.

Бязвізавы рэжым дзейнічае паміж Беларуссю і ААЭ з 16 студзеня 2021 года. Грамадзяне Беларусі - уладальнікі нацыянальных пашпартоў могуць уязджаць, выязджаць і перамяшчацца транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца там без віз на працягу 90 дзён з даты ўезду.

Як паведамлялася, рэгулярныя рэйсы ў Дубай запусціла таксама авіякампанія "Белавія".

22 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:296
 
Ключевые слова:
Flydubai Авиаперевозки Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме