https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма


Пасольства Беларусі ў Іспаніі працягвае адсочваць сітуацыю, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
"Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іспаніі, рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання месцаў здарэння, а таксама месцаў вялікай колькасці людзей", — адзначылі ў МЗС. 

У пасольстве Беларусі ў Мадрыдзе адкрыты тэлефон гарачай лініі: +34645577379. 

МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі.

Знешнепалітычнае ведамства таксама нагадвае тэлефон гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі: +34902400012. Акрамя таго, адкрыта дадатковая гарачая лінія для ўдакладнення інфармацыі аб пацярпелых у выніку тэракта ў іспанскай сталіцы: +34900400012.

Увечары 17 жніўня ў Барселоне кіроўца фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за сотню пацярпелі. У ліку пацярпелых грамадзяне 18 краін. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Двое падазраваных ва ўчыненні тэракта затрыманыя.

У ноч на 18 жніўня тэрарысты паўтарылі напад у горадзе Камбрыльс. Пацярпелі сем чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваныя, пяты памёр у бальніцы.

У Іспаніі аб`яўлена трохдзённая агульнанацыянальная жалоба.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2017
 
Дата публикации:18.08.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:674
 
Ключевые слова:
Терроризм Исламизм Барселона Испания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме