https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Культурнае супрацоўніцтва краін СНД абмеркавалі ў Санкт-Пецярбургу


Пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў праводзілася ў Санкт-Пецярбургу 12-13 кастрычніка, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Ілона Немава.
У пасяджэнні прынялі ўдзел дэлегацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Выканаўчага камітэта і Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, Міжнароднага Дельфійскага камітэта.

"У час сустрэчы разгледжаны пытанні, звязаныя з выкананнем асноўных мерапрыемстваў супрацоўніцтва ў галіне культуры на 2016-2020 гады і плана мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры ў СНД, дадзена ацэнка рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў 2018 годзе ў Арменіі.

У 2019 годзе культурная сталіца Садружнасці перамесціцца ў Брэст, які адсвяткуе сваё 1000-годдзе, у 2020-м гэтага права будзе ўдастоены адзін з гарадоў Казахстана", - расказала Ілона Немава.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны падрыхтоўка і рэалізацыя праекта па стварэнні перасовачнай выстаўкі мастацкіх кніг сучасных аўтараў дзяржаў СНД "Чытаем разам - пазнаём адзін аднаго", аб выданні і распаўсюджванні міждзяржаўнага інфармацыйна-аналітычнага часопіса "Содружество искусств", абмяркоўваліся правядзенне міжнароднай выстаўкі Art Expo, падрыхтоўка праекта пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы, вынікі аналізу дзеючых на прасторы СНД міжнародных дагавораў і рашэнняў у галіне кінематаграфіі.

Акрамя таго, увазе членаў Савета была прадстаўлена інфармацыя аб арганізацыі Моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў Садружнасці ў 2017-2018 гадах.

2018 год у СНД праходзіць пад знакам Года культуры, а 2019-ы стане Годам кнігі.

"Сустрэча міністэрстваў культуры краін Садружнасці - гэта цудоўная магчымасць для абмеркавання і падвядзення прамежкавых вынікаў святкавання ў краінах СНД Года культуры, - адзначыў старшыня Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў СНД, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. - Нам вельмі важна прыцягнуць моладзь да тых культурных працэсаў, якія цяпер адбываюцца ў нашых краінах, гэта пытанне мы актыўна абмяркоўвалі ў час пасяджэння ў Санкт-Пецярбургу".

У сваю чаргу статс-сакратар - намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава расказала, што ў час пасяджэння савета абмяркоўваліся ў тым ліку вынікі адкрытай дыскусіі "Жанчыны ў культуры: традыцыі і навацыі", праведзенай на палях другога Еўразійскага жаночага форуму.

"Тэма этнаграфіі і тэма супрацоўніцтва музеяў павінна быць фундаментам для нараджэння новых праектаў. Свет стаміўся ад фастфуду ў ежы і культуры, - сказала яна. - Людзі цягнуцца да сапраўднага, да нечага ўнікальнага, самабытнага, жывога. Мы вырашылі падтрымаць праект абмену вопытам паміж музейнымі работнікамі краін Садружнасці пры дапамозе стажыроўкі ў Расіі".

Савет па культурным супрацоўніцтве дзяржаў СНД створаны ў 1995 годзе. Яго работа накіравана на далейшае ўзаемадзеянне краін Садружнасці ў гуманітарна-культурнай сферы, фарміраванне агульнай гуманітарнай прасторы, пошук новых форм і механізмаў супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных форумаў, канферэнцый, тэатральных, музычных і кінафестываляў, распрацоўку праектаў шматбаковых міжнародных дагавораў і комплексных праграм.

15 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.10.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:314
 
Ключевые слова:
СНГ Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме