https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амерыканская прэм`ера фільма "Хрусталь" адбудзецца адразу на двух кінафестывалях


Аб гэтым рэжысёр паведаміла ў інтэр`ю ТАСС.
Фільм Дар`і Жук "Хрусталь", вылучаны ад Беларусі на прэмію "Оскар", у канцы студзеня 2019 года будзе ўдзельнічаць у праграме адразу двух амерыканскіх кінафестываляў.

Як расказала Дар`я Жук, амерыканская прэм`ера адбудзецца адначасова на Міжнародным кінафестывалі ў Санта-Барбары і на фестывалі Slamdance ў Парк-Сіці.

Фільм "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе аб`яўлены 22 студзеня 2019 года, а 24 лютага ў Галівудзе адбудзецца 91-я цырымонія ўручэння "Оскара".

Разважаючы аб тым, якая карціна можа паспаборнічаць за "Оскар", Дар`я Жук адзначыла, што фільм павінен быць, з аднаго боку, даступным, з другога - незвычайным, важна захаваць баланс. У прыватнасці, яна вылучыла карціны "Халодная вайна" Паўла Паўлікоўскага, "Рома" Альфонса Куарона.

Дзеянне беларускага фільма "Хрусталь" разгортваецца ў 1996 годзе, гісторыя навеяна юнацтвам самой Дар`і Жук. Дзяўчына-дыджэй, якая жыве ў Мінску, марыць пераехаць у Чыкага, каб стаць прафесіяналам.

Пры афармленні дакументаў на візу яна дапускае памылку, з-за чаго ёй даводзіцца правесці тыдзень у маленькім заводскім гарадку, жыхары якога далёкія ад нонканфармісцкага свабоднага духу.

Паводле слоў рэжысёра, яна хацела прадставіць канфлікт у грамадстве, агаліць непрыемныя моманты, што неабходна для любога драматычнага твора. Яе задачай было паказаць "пералом у грамадстве, і верх, і ніз, і гумар, і боль, і радасць, і гора".

Здымки фільма "Хрусталь" праходзілі ў Беларусі. У яго стварэнні прымалі ўдзел кінакампанія "Дэмарш-фільм", Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", кампаніі Unfound Content, Fusion Features, Vice Films (ЗША), а также нямецкія і расійскія прадзюсары.

Сусветная прэм`ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах. У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Кіпрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу.

У верасні карціна атрымала Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. У Беларусі карціна выйшла ў пракат 30 жніўня. На пытанне аб сваіх будучых кінапраектах рэжысёр канкрэтны адказ не дала.

"Мне вельмі цікава прадаўжаць даследаваць жаночы свет, - сказала яна. - Мужчынская смеласць на экране крыху прыелася, я на гэтым вырасла, хочацца нечага новага. Хутчэй за ўсё, гэта зноў будзе кіпрадукцыя, магчыма, Расіі і Беларусі разам з еўрапейскімі краінамі. Універсальная тэма. Думаю, гэта будзе гісторыя аб рэальным героі, як і ў фільме "Хрусталь".
_________________________________________

Дар`я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям`і журналістаў. У 16 гадоў выехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", які прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".

6 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:06.12.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:348
 
Ключевые слова:
Кинематограф "Хрусталь" Дарья Жук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме