https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


НАІП прадставіла патэнцыял Беларусі на Going Global у Лондане


Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі прэзентавала патэнцыял Беларусі на вядучай еўрапейскай выставе для міжнародных карпарацый і агенцтваў па прыцягненні інвестыцый Going Global Live 2019, паведамляе сайт НАІП.
На стэндзе агенцтва былі прадстаўлены ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі, у тым ліку прэферэнцыйныя рэжымы, а таксама найбольш перспектыўныя інвестыцыйныя прапановы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, турызме. 

Цікавасць да краіны выказалі міжнародныя кампаніі, якія супрацоўнічаюць з глабальнымі карпарацыямі, а таксама бізнесмены з Вялікабрытаніі, Ірландыі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін.У час выстаўкі НАІП таксама прэзентавала інвестыцыйны клімат і расказала пра паспяховыя гісторыі супрацоўніцтва з міжнароднымі кампаніямі, галоўныя перавагі краіны і магчымасці для інвесціравання.

Акрамя таго, НАІП правяло сустрэчу з брытанскай кампаніяй Kutanios Ltd, якая зацікаўлена ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці інавацыйных касметычных сродкаў у індустрыяльным парку "Вялікі камень". 

НАІП прадоўжыць супрацоўнічаць з кампаніяй і акажа неабходнае садзейнічанне.

2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2019
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:418
 
Ключевые слова:
Инновации Технологии Инвестиции Выставка Индустриальный парк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме