https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Стральба адбылася ў бальніцы на ўсходзе Чэхіі, ёсць загінулыя


Раніцай 10 снежня адбылася стральба ў бальніцы чэшскага горада Острава. У выніку чатыры чалавекі загінулі, яшчэ два сур`ёзна паранены.
Стральба была чуваць у хірургічнай клініцы каля 7.00 па мясцовым часе. Як расказаў міністр аховы здароўя Чэхіі Адам Войцах, два чалавекі загінулі адразу, яшчэ два памерлі пазней ад атрыманых ран. Не ўдакладняецца, ці былі загінулыя пацыентамі клінікі.

Паліцыя займаецца вышукам злачынца. Гэта мужчына сярэдніх гадоў, ростам прыкладна 180 см, апрануты ў чырвоную куртку. На месцы знаходзяцца спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні і спецыялісты службы выратавання, а таксама ў раён здарэння накіраваўся паліцэйскі верталёт. У бліжэйшы час у Остраве пройдзе пасяджэнне крызіснага штаба.

Частку пацыентаў клінікі эвакуявалі, некаторым было загадана заставацца ў сваіх палатах. Прылеглы да бальніцы ўніверсітэт часова закрылі. Іншыя падрабязнасці пакуль не прыводзяцца.

10 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Происшествия Чехия Острава
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме