https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Археолагі знайшлі магчымую грабніцу Ромула


Археолагі раскапалі грабніцу, якая, паводле іх меркаванняў, належыць Ромулу, заснавальніку і першаму цару Рыма, паведамляе Agence France-Presse.
Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя італьянскі навуковец Джакама Боні агучваў гіпотэзу, што на Рымскім форуме (месцы, прызначаным для публічных сустрэч у старажытнасці) можа быць пахаваны адзін з заснавальнікаў Рыма, цар Ромул. Нядаўнія раскопкі Археалагічнага парка Калізея былі заснаваны на работах даследчыка. Яго гіпотэза пацвердзілася - у рымскім падзямеллі знойдзена грабніца даўжынёй 1,40 м. На думку навукоўцаў, грабніцы не менш за 2,5 тыс. гадоў.

Паводле легенды, браты-блізняты Ромул і Рэм - заснавальнікі Вечнага горада. Праўда, яны не дамовіліся аб месцы для горада і аб падзеле ўлады, а таму пасварыліся; у выніку Ромул забіў Рэма. У далейшым Ромул стаў першым царом Рыма. Горад быў названы ў яго гонар. Ромул кіраваў Рымам 36 або 37 гадоў, а потым бясследна знік. Сенатары абвясцілі, што цар адправіўся на нябёсы і стаў адным з багоў.

Навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца наконт смерці Ромула. Найбольш распаўсюджаная версія заключаецца ў тым, што ён быў забіты разгневанымі сенатарамі, якія, расчляніўшы яго, пахавалі кускі цела ў розных месцах горада. Гэта тэорыя гаворыць на карысць таго, што ў Ромула не можа быць магілы.

Археолагі парка Калізей пакуль не могуць з упэўненасцю сказаць, ці на самай справе знойдзеная на тэрыторыі рымскага форума грабніца належаць Ромулу, але не выключаюць такой магчымасці. Навукоўцы ўпэўнены, што іх адкрыццё пакладзе пачатак доўгім навуковым дэбатам.

21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Археология Италия Рим Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме