https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Вялікабрытаніі сямёра прышчэпленых AstraZeneca памерлі пасля ўтварэння ў іх тромбаў


Тэлеканал Sky News апублікаваў гэтую інфармацыю 3 красавіка са спасылкай на Агенцтва па кантролю за лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння (MHRA) Злучанага Каралеўства.
Сем жыхароў Вялікабрытаніі, якія прышчапілісь вакцынай ад каранавіруса брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca і Оксфардскага ўніверсітэта, памерлі пасля ўтварэння ў іх тромбаў. 

Раней агенцтва інфармавала, што ў перыяд да 24 сакавіка ўключна ў краіне было атрымана 22 паведамленні аб выпадках трамбозу сінусаў цвёрдай мазгавой абалонкі і восем паведамленняў аб іншых выпадках трамбаўтварэння на фоне трамбацітапеніі. Пры гэтым медыцынскія ўлады заявілі, што пакуль няма звестак, якія б сведчылі пра магчымую ўзаемасувязь паміж ужываннем оксфардскага прэпарата і ўтварэннем тромбаў. Усяго, па стане на 24 сакавіка, жыхарам каралеўства было ўведзена 18,1 млн доз вакцыны кампаніі AstraZeneca.

«Карысць ад прымянення вакцын ад COVID-19 AstraZeneca у пытанні прадухілення заражэння і захворванні ў цяжкай форме па-ранейшаму пераважае любыя рызыкі», — падкрэсліла кіраўнік MHRA Джун Рэйн.

У той жа час рэгулятар пакуль не атрымліваў інфармацыі аб падобных выпадках ўтварэння тромбаў сярод прышчэпленых вакцынай амерыканскай кампаніі Pfizer і яе германскага партнёра BioNTech, якая выкарыстоўваецца ў краіне не так шырока, як прэпарат кампаніі AstraZeneca.

У сакавіку некаторыя дзяржавы пасля паведамленняў пра смяротныя выпадкі ў выніку ўтварэння тромбаў у сасудах галаўнога мозгу сярод людзей, якія атрымалі вакцыну ад AstraZenecа, часова прыпынілі выкарыстанне прэпарата. Большасць з іх пачалі зноў ужываць брытанскую вакцыну пасля таго, як MHRA і Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў абвясцілі аб яе бяспецы і эфектыўнасці. У самым Злучаным Каралеўстве выкарыстанне вакцыны не спынялася.

Звязда, 3 красавіка 2021
 
Дата публикации:03.04.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия AstraZeneca Вакцина Великобритания Статистика Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме