https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Літва прадаўжае сціраць памяць аб героях ВАВ. У Клайпедзе дэмантуюць помнік савецкім салдатам


4 ліпеня ў літоўскай Клайпедзе пачаўся дэмантаж скульптурнай групы Воінскіх могілак, якая абазначае месца пахавання салдат Савецкага Саюза. Аб гэтым паведаміў мэр горада Вітаўтас Грубляўскас, піша партал Delfi.
Акрамя скульптурнай групы Воінскіх могілак будзе дэмантаваны яшчэ адзін помнік і абсталяванне для Вечнага агню ў выглядзе пяціканцовай зоркі з чырвонага граніту. Таксама будуць знішчаны мемарыяльныя дошкі з надпісамі аб вызваленні Клайпеды на літоўскай і рускай мовах, каменная пліта з надпісам аб вечнай памяці "забітым і загінулым вязням фашысцкіх лагераў". Між тым гранітныя таблічкі з прозвішчамі пахаваных будуць захаваны, удакладнілі ў мэрыі.

22 чэрвеня гарадскі савет Клайпеды прыняў рашэнне аб дэмантажы скульптурнай групы Воінскіх могілак. У гэтым месцы, на вуліцы Даўканта, пахаваны ваеннаслужачыя Савецкага Саюза, якія загінулі ў баях з арміяй нацысцкай Германіі за Клайпеду ў студзені 1945 года. У 1975 годзе на гэта пахаванне былі перанесены астанкі салдат з Клайпедскага раёна і з былой плошчы Перамогі ў Клайпедзе. Тут таксама знаходзяцца 47 мемарыяльных таблічак з 694 прозвішчамі загінулых ваенных.

4 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:841
 
Ключевые слова:
Клайпеда Памятники Литва Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме