https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пуэрта-Рыка ў лістападзе правядзе рэферэндум па пытанні далучэння да ЗША ў якасці штата


Губернатар Пуэрта-Рыка Ванда Васкес падпісала закон аб правядзенні 3 лістапада рэферэндуму па пытанні далучэння выспы да ЗША ў якасці штата.
Тэлеканал Univision адзначае, што рэферэндум пройдзе адначасова з мясцовымі выбарамі. Аднак плебісцыт не прадугледжвае таго, што ЗША павінны будуць прыняць вынікі галасавання. Канчатковае рашэнне, у адпаведнасці з амерыканскім заканадаўствам, павінна быць прынята Кангрэсам ЗША.

Цяперашні міжнародна-прававы статус Пуэрта-Рыка, які быў анэксаваны ЗША падчас іспана-амерыканскай вайны 1898, шмат у чым супярэчлівы. Так, пуэртарыканцы афіцыйна лічацца грамадзянамі ЗША, але не плацяць падаткаў у федэральную казну і не маюць права ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта.

Вярхоўная заканадаўчая ўлада на выспе належыць Кангрэсу ЗША: у яго падпарадкаванні знаходзяцца пытанні знешняй палітыкі, абароны, мясцовага заканадаўства. У Палаце прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса інтарэсы Пуэрта-Рыка ўяўляе камісар-рэзідэнт, які не мае права голасу. Выканаўчая ўлада на выспе знаходзіцца ў руках губернатара. Востраў атрымлівае вельмі значную дапамогу з федэральнага бюджэту Злучаных Штатаў.

У 2012 годзе ў Пуэрта-Рыка прайшоў рэферэндум, большасць з удзельнікаў якога выказаліся за ўваходжанне ў склад ЗША. Аднак, як падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, "палітычныя прадстаўнікі Пуэрта-Рыка і Злучаных Штатаў да гэтага часу не прыступілі да працэсу дэкаланізацыі". У чэрвені 2017 года на выспе прайшоў яшчэ адзін рэферэндум, на якім перамаглі прыхільнікі ўваходжання архіпелага ў склад ЗША ў якасці новага штата.

Звязда, 17 траўня 2020
 
Дата публикации:17.05.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
США Пуэрто-Рико Интеграция Деколонизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме