https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Прымераць ханбок, пачаставацца кімчы - свята карэйскай культуры пройдзе ў Верхнім горадзе


Свята карэйскай культуры адбудзецца 3 жніўня ў Верхнім горадзе Мінска, паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Карэя ў Беларусі.
Госці свята змогуць акунуцца ў так званую карэйскую хвалю, паслухаўшы творы сучаснага напрамку карэйскай папулярнай музыкі - К-рор. Па ўсім свеце маладыя людзі імкнуцца завучваць песні і танцы сваіх карэйскіх куміраў. І ў гэтым годзе на фестывалі будзе нямала беларускіх танцавальных калектываў, якія пакажуць, што такое К-рор, прадставіўшы самыя гарачыя музычныя навінкі і танцавальныя хіты.

Традыцыйную культуру Краіны ранішняй свежасці прадставіць творчы калектыў "Арыранг" з карэйскімі танцамі і ігрой на ўдарных інструментах. Віртуознае валоданне нажамі, веерамі і барабанамі, рытуальныя танцы, а таксама знаёмства з легендамі аб узнікненні выкананых танцаў і традыцыйным карэйскім адзенні ханбок (яго, дарэчы, можна будзе нават прымераць) - усё гэта чакае гледачоў свята ў Верхнім горадзе.

Выступяць і спецыяльна запрошаныя госці - калектыў DoodulSori, які азнаёміць з карэйскім музычным самульноры ў традыцыйным стылі з ігрой на нацыянальных ударных інструментах.

Далучыцца да карэйскай культуры можна будзе і праз урокі каліграфіі, традыцыйныя карэйскія гульні, інфармацыйны стэнд пра Рэспубліку Карэя, сэлфі ў тэматычнай фотазоне.

Можна нават паспрабаваць самастойна вырабіць традыцыйную карэйскую маску, пазнаёміцца з навінкамі карэйскага аўтапрама.

Для самых маленькіх гасцей фестывалю будзе працаваць спецыяльны стэнд з аквагрымам.

І, вядома, абавязковым складнікам стане дэгустацыя страў карэйскай кухні: вострай квашанай капусты кімчы, локшыны з ялавічынай і агароднінай чапчхэ, ролаў кімбап і інш.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам, Асацыяцыя беларускіх карэйцаў і пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі.

Свята пройдзе з 13.00 да 17.00, уваход свабодны.

29 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2019
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:28
 
Ключевые слова:
Корея Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме