https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фестываль беларуска-руска-польскай культуры плануюць правесці ў Брэсцкай вобласці


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі плануе арганізаваць у Брэсцкай вобласці міжнародны фестываль культуры. Аб гэтым паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Алег Дзікун.
"Саюз моладзі у 2019 годзе ў складзе студэнцкіх атрадаў працаўладкаваў больш за 26 тыс. чалавек. У гэтым годзе нацэлены павысіць планку. Традыцыйна нашы хлопцы будуць працаваць і за мяжой: у Малдове, Расіі. Працуем над пашырэннем геаграфіі. Хацелася б, каб хлопцы з Брэста папрацавалі ў Польшчы, а ў Брэсцкую вобласць, наадварот, прыехала польская моладзь, - сказаў Алег Дзікун. - Працуем над культурным мерапрыемствам. Плануем правесці ў Брэсце альбо ў іншым горадзе вобласці фестываль беларуска-руска-польскай культуры. Хочам сабраць моладзь з розных краін, каб яны маглі абмяняцца досведам, паказаць свае таленты. Рыхтуем яго да верасня, гэтае пытанне яшчэ прапрацоўваецца ".

Звязда, 24 студзеня 2020
 
Дата публикации:24.01.2020
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:566
 
Ключевые слова:
Брэст БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме