https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Магілёве пачалі сацыялізаваць у адукацыйны працэс дзяцей цыганскай нацыянальнасці


28 красавіка ў абласным цэнтры адбыўся рэспубліканскі семінар па рэалізацыі праекта «Адукацыя рома — новы погляд у будучае».
Праект арыентаваны на вырашэнне праблем у сферы навучання і развіцця дзяцей цыганскай нацыянальнасці, далучэння іх да працэсу атрымання адукацыі на пастаяннай аснове, у тым ліку праз уцягванне бацькоў і іншых прадстаўнікоў абшчыны. Дадзены праект плануецца распаўсюдзіць на ўсе рэгіёны Беларусі. Чатыры гады таму ён быў запушчаны Гомельскім грамадскім аб’яднаннем «Сацыяльныя праекты» пры падтрымцы Пратэстанцкага агенцтва па дыяканіі і развіцці. Зараз ён выйшаў на новы ўзровень і атрымаў падтрымку прыватнай сацыяльна-інфармацыйнай установы «Майстэрня інавацыйных тэхналогій» і Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Семінар адбыўся на базе магілёўскай школы № 13, дзе сёння вучыцца найбольшая колькасць дзяцей рома. Удзел у ім прыняў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прарэктар МДУ імя А. Куляшова Алег Дзячэнка.

— Міжнацыянальныя адносіны ў нашай краіне складваюцца гарманічна, — падкрэсліў ён. — Беларусь характарызуецца стабільнасцю, адсутнасцю канфліктаў на этнічнай і расавай аснове. Дзяржаўная палітыка будуецца на прынцыпе роўнасці нацыянальных і этнічных груп перад законам. Правядзенне рэспубліканскага семінара па ўцягванні дзяцей рома ў адукацыйны працэс знакавая падзея, паколькі адказвае не толькі інтарэсам нацыянальнай палітыкі, але і накіравана на вырашэнне вялікай палітычнай задачы. Талерантнасць і міжнацыянальнае пагадненне, абарона дзяржавай інтарэсаў усіх нацыянальных і этнічных груп садзейнічае фармаванню нацыянальнай ідэнтычнасці, грамадзянскай згоды і міру ў краіне. Гэта асабліва важна ў год народнага адзінства.

Са студзеня ў Магілёве на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі  працуе рэгіянальны рэсурсны цэнтр па адукацыі цыган, які забяспечвае ўзаемадзеянне паміж педагагічнымі кадрамі і бацькамі дзяцей рома. На сённяшні дзень у вобласці функцыянуе 6 школ-партнёраў — у Бабруйску, Магілёве, Клічаве, Магілёўскім раёне, дзе вучацца дзеці цыганскай нацыянальнасці.

Нэлі Зігуля
Звязда, 28 красавіка 2021
 
Дата публикации:28.04.2021
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:370
 
Ключевые слова:
Цыгане в Беларуси Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме