https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фестываль традыцыйнай японскай гульні пройдзе ў Мінску 20 кастрычніка


Фестываль традыцыйнай японскай гульні пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі 20 кастрычніка, паведамілі арганізатары.
На фестывалі ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў дзіўны свет аўтэнтычных забаў Японіі, папоўніць свой лексічны запас, вывучыўшы некалькі слоў моўнага этыкету на японскай мове, развучыць песню і невялікі традыцыйны танец. 

Акрамя таго, кожны з удзельнікаў праекта атрымае магчымасць зрабіць папяровага жураўліка сваімі рукамі, далучыцца да калектыўнага малявання ў арт-майстэрні "Чарада жураўлёў" і наведаць тэматычную фотазону ў японскім стылі. 

Фестываль традыцыйнай японскай гульні - адно з мерапрыемстваў культурнага праекта "Японская восень у Беларусі". Ён праходзіць з верасня па лістапад і ўключае шматлікія лекцыі, майстар-класы, канцэрты, кінапаказы, выставы і спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя розным аспектам традыцыйнай і сучаснай японскай культуры. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць цэнтр японскай культуры "Хагакурэ", пасольства Японіі ў Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей.

18 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:18.10.2018
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Япония Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме