https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Качанава па даручэнні Прэзідэнта сустрэлася ў Магілёве з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары


Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава 23 мая ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары.
Падставай для размовы сталі скаргі, агучаныя ў сродках масавай інфармацыі, на парушэнні ў ходзе праверачных мерапрыемстваў па факце гібелі інспектара ДПС Яўгена Патаповіча.

Тых, хто звярнуўся, Прэзідэнт пачуў, накіраваўшы свайго прадстаўніка для грунтоўнай размовы. Наталля Качанава за сітуацыю, што здарылася, прадстаўнікам мясцовай дыяспары прынесла прабачэнні, калі сапраўды ў час расследавання абставін справы мелі месца факты некарэктных дзеянняў.

Таксама кіраўнік Адміністрацыі акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў нашай краіне з`яўляюцца безумоўным прыярытэтам.

23 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.05.2019
Тематика:Культура, Национальные центры
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Магілёў Цыгане в Беларуси Следствие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме