Курс валютпокупкапродажа
USD332.44333.25
EUR389.38392.04
RUR5.65.65
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Беларусь часова забараніла ўвоз свіней з некаторых рэгіёнаў Польшчы, Расіі і Украіны


Указанні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Мінсельгасхарча апублікаваны на сайце ведамства.
Беларусь увяла часовую забарону на ўвоз свіней з некаторых рэгіёнаў Польшчы, Расіі і Украіны ў сувязі з ачагамі афрыканскай чумы свіней, якія там зарэгістравала Міжнароднае эпізаатычне бюро. 

22 лютага ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Днепрапятроўскай вобласці Украіны у тым ліку жывых свіней, свініны і прадуктаў перапрацоўкі, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, мяса ад дзікоў. Абмежаванні ўведзены таксама ў дачыненні да кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы.

Акрамя таго, абмежаваны ўвоз былога ў карыстанні абсталявання для транспарціроўкі свіней і сыравіны (прадукцыі) жывёльнага паходжання, утрымання, забою і раздзелкі свіней. Забарона распаўсюджваецца і на ўвоз кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых каціных і сабачых кармоў, вырабленых з малдаўскай сыравіны і якія не прайшлі тэрмічнай апрацоўкі.

Таксама дэпартамент указвае на прыняцце дадатковых мер па недапушчэнні ўвозу вышэйназванай прадукцыі з Мазавецкага, Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў Польшчы, Саратаўскай і Іванаўскай абласцей Расіі.

У 2013 годзе ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі была выяўлена афрыканская чума свіней. Барацьба улад з эпідэміяй прывяла да значнага скарачэння пагалоўя жывёлы.

Летам 2016 года ўрад зацвердзіў план мерапрыемстваў па папярэджанні заносу і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней на 2016—2020 гады, які ўключае прафілактычныя мерапрыемствы па абароне ад завозу і заносу афрыканскай чумы свіней, меры па абароне свінагадоўчых арганізацый і пагалоўя свіней у асабістых падсобных гаспадарках, мерапрыемствы па недапушчэнні распаўсюджвання АЧС і яе ліквідацыі ў выпадку ўзнікнення.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2017
 
Дата публикации:22.02.2017
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Карантин АЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме