https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ пачне сёлета вытворчасць грузавікоў класа Еўра-6 для еўрапейскага рынку


Пра гэта паведамілі ў ААТ "МАЗ".
Мінскі аўтазавод запусціць сёлета вытворчасць грузавікоў экалагічнага класа Еўра-6 для еўрапейскага рынку. У краіны Еўрасаюза будуць прадаваць новыя самазвалы, шасі і седлавыя цягачы з рознымі колавымі формуламі (4х2, 6х4 і 8х4) і рухавікамі Mercedes-Benz. 

Грузавікі выпушчаныя ў двух класах — бюджэтным і люксавым. У прыватнасці для еўрапейскага рынку вырабленыя пяць базавых мадэляў магутнасцю ад 300 конскіх сіл. Пасля неабходных выпрабаванняў і падрыхтоўчых працэсаў аўтамабілі паступяць у серыйную вытворчасць.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, новыя грузавікі больш магутныя, больш эканамічныя і больш бяспечныя за папярэднікаў. Іх адрознівае сучасны дызайн інтэр`еру і экстэр`еру. Змены закранулі практычна ўсе сістэмы аўтамабіля. Так, пры стварэнні рамы ўжываецца высокатрывалая сталь. У аўтамабілях выкарыстаныя новыя кампаненты, у тым ліку сілавая ўстаноўка вытворчасці Mercedes-Benz з рабатызаванымі каробкамі перадач.

Кабіна таксама зведала сур`ёзныя змены — стала больш функцыянальнай і камфартабельнай. У прыватнасці ўстаноўленыя зручныя рэгуляваныя сядзенні, прасторныя рэчавыя скрыні для захоўвання, сучасныя электронныя сістэмы актыўнай бяспекі і шматфункцыянальны каляровы шчыток прыбораў з функцыяй бартавога камп`ютара.

З новымі грузавікамі Мінскі аўтазавод разлічвае пашырыць сваю прысутнасць у краінах Балтыі, Балканскага паўвострава і Заходняй Еўропы. "Нашы грузавікі класа Еўра-6 канкурэнтаздольныя ў Еўрасаюзе як па характарыстыках, так і па цане. Мы, вядома, рэальна ацэньваем свае перспектывы і ўзровень канкурэнцыі, аднак нам сапраўды ёсць што прапанаваць еўрапейскім спажыўцам", — адзначыў намеснік галоўнага канструктара Мікалай Лакотка.

Грузавікі таксама плануюць пастаўляць расійскім перавозчыкам, якая ажыццяўляе рэйсы ў еўрапейскія краіны. "На расійскі рынак прадпрыемства паставіць седлавыя цягачы класа Еўра-6 раней за мясцовых аўтавытворцаў", — падкрэсліў канструктар.

Серыйнай вытворчасці папярэднічаюць працяглыя выпрабаванні аўтамабіляў, якія павінны хутка завяршыцца.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2017
 
Дата публикации:02.03.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Евро-6 МАЗ Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме