https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША прыкметна патаннеў, а расійскі рубель падаражэў на таргах БВФБ


15 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0014 рубля (0,06%) і склаў 2,4632 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0184 рубля (0,92%) да 1,9717 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0271 рубля (0,78%) і склаў 3,4831 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent даражэе, бараль ацэньваецца ў 64,69 долара. Напярэдадні ж яе рост перавысіў тры працэнты.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 99,81 капейкі, склаўшы 56,5918 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2018
 
Дата публикации:15.02.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме