https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кнігу сёлетняга лаўрэата прэміі Гедройца апублікуюць у аудыя


Выданне у першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.
Арганізатары прэміі Ежы Гедройца плануюць выдаць кнігу пераможцы гэтага года ў аўдыяварыянце, днямі распачалася краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на рэалізацыю праекта.

Грошы патрэбныя на аплату студыйнага часу, працы гукарэжысёра, ганарар дыктару, падрыхтоўку старонкі ў інтэрнэце і прэзентацыю кнігі афлайн.

"Калі казаць пра беларускамоўныя аўдыякнігі, то ў выпадку з класікай усё не так і дрэнна: можна паслухаць творы, напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Аднак з самай свежай актуальнай сучаснай беларускай літаратурай у гэтай галіне вялікі прабел. Наш праект аніяк не прэтэндуе на поўнае вырашэнне праблемы, хутчэй мы б хацелі абазначыць шлях і зрабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку і шукаем партнёраў у гэтай справе", — патлумачыла старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Таццяна Нядбай.

Плануецца, што аудыякніга у першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам"
Альгерд Бахарэвіч, "Сабакі Эўропы"
Адам Глобус, "Сям`я"
Вінцэсь Мудроў, "Забойца анёла"
Павел Севярынец, "Беларусалім"
Анка Упала, "На заснежаны востраў".

Імя пераможцы будзе вядома 11 кастрычніка. Але ўдзельнікі краудфандынгавай кампаніі сваімі ахвяраваннямі змогуць паўплываць на выбар кнігі для аудыяпублікацыі. Пры канчатковым выбары будзе ўлічвацца не толькі тое, хто пераможа, але і грашовы ўнёсак спонсараў, якія абяруць самыя дарагія лоты і змогуць у каментарах назваць свае пажаданні.

Калі пісьменнік не захоча, каб яго кнігу агучвалі, у аўдыя будзе апублікаваны наступны твор, абраны паводле галасоў членаў журы і галоўных сопнсараў праекта.

Мінск, 3 кастрычніка 2018
Sputnik 
 
Дата публикации:03.10.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:407
 
Ключевые слова:
Аудиокнига Премия Ежи Гедройца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме