https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародная выстаўка-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry 2018 мяняе фармат


Аб гэтым паведаміў пасля цырымоніі афіцыйнага адкрыцця форуму старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык.
Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry 2018 сабрала ў Мінску больш за 80 удзельнікаў з 13 краін.

"Выстаўка мяняе фармат, развіваючы новыя напрамкі і адкрываючы перспектывы для ўдзельнікаў і наведвальнікаў. Ужо сёння праходзяць паказы дызайнерскіх калекцый - гэта сведчыць аб тым, што мы тут прадстаўляем не толькі інтарэсы прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам". Свае напрацоўкі і ідэі можа прадэманстраваць любы дызайнер, які хацеў бы сябе прадставіць у лёгкай прамысловасці. Таму, я лічу, што новы фармат сябе апраўдвае, у тым ліку і ў плане дыскусійным. На палях выстаўкі таксама праходзяць перагаворы ў фармаце B2B (бізнес-бізнес)", - сказаў Мікалай Яфімчык.

Дзелавую праграму форуму сёння адкрыў экспертны дыялог "Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў галіне лёгкай прамысловасці". 3 і 4 кастрычніка пройдзе семінар-трэнінг па эфектыўным катэгарыйным менеджменце ў індустрыі моды, інтэрнэт-гандлі.

На палях выстаўкі 4 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Кансультацыйнага савета па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з малым і сярэднім бізнесам. Акрамя таго, працуе сезонны салон абутку Expo Shoes для аптовых пакупнікоў.

Для падтрымкі і замацавання ў галіне таленавітай моладзі арганізавана спецыяльная зона Fashion Format, дзе можна азнаёміцца з творчымі работамі навучэнцаў і студэнтаў спецыялізаваных вучэбных устаноў. Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry 2018 будзе працаваць на базе НВЦ "Белэкспа" да 5 кастрычніка.

2 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:518
 
Ключевые слова:
Выставка Беллегпром BelTexIndustry 2018 Форум Оптовые продажи Дизайн
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме