https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У сталіцы 22 чэрвеня пройдзе кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы


Кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы ад беларускіх фермераў пройдзе ў Мінску 22 чэрвеня з 11.00 да 15.00 па адрасе Куйбышава, 45, "Пясочніца".
Арганізатарам выступае экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура" пры падтрымцы "Coalition Clean Baltic". Уваход бясплатны.

Сваю прадукцыю прадставяць фермеры з розных куткоў Беларусі. Усіх вытворцаў аб`ядноўваюць арганічныя прынцыпы вырошчвання прадуктаў. Гэта значыць, без прымянення ядахімікатаў, штучных мінеральных угнаенняў, з выкарыстаннем прынцыпаў вядзення арганічнай гаспадаркі, без шкоды прыродзе і з гарантыяй карысці для здароўя спажыўцоў.

На кірмашы мінчане змогуць набыць экалагічна чыстую зеляніну, гародніну, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі. Калі прадукцыя спадабаецца, можна будзе дамовіцца аб пастаўках, бо многія фермеры рэгулярна прывозяць яе у Мінск - па некалькі разоў у месяц.

Акрамя таго, дзяцей і дарослых чакаюць цікавыя і пазнавальныя заняткі ад "Дзіцячых эка майстэрняў".

Кожны з наведвальнікаў кірмашу зможа паўдзельнічаць у бясплатнай латарэі са смачнымі прызамі ад фермераў: на ўваходзе ўсе атрымаюць квіток з нумарам і змогуць выйграць добры падарунак.

Ганчары прапануюць свае ўнікальныя вырабы, зробленыя па старадаўніх ганчарных тэхналогіях. Ахвотных чакае майстар-клас па ціску масла.

А супрацоўнікі "Агра-Эка -Культуры" пракансультуюць спажыўцоў, як выбіраць прадукцыю. Можна будзе бясплатна атрымаць шэраг выданняў па арганічных гаспадарцы і сумежных тэмах.

"У працэсе нашай дзейнасці мы выявілі, што ў продажы арганічных прадуктаў існуе шэраг праблем, - распавядае старшыня праўлення ЭУ "Агра-Эка-Культура", кандыдат сельскагаспадарчых навук Лана Сяменас. - Першая - фермеры не ведаюць, дзе прадаць, другая - спажыўцы не ведаюць, дзе набыць арганічныя прадукты. Таму мы вырашылі арганізаваць серыю кірмашоў у цэнтры горада, дзе вытворцы і спажыўцы змогуць сустрэцца. Частка фермераў мае сертыфікат, дзе паказана, калі і якая арганізацыя іх праверыла, і якая прадукцыя сертыфікавана. Акрамя іх мы запрасілі дробных вытворцаў з невялікімі гаспадаркамі, якія пакуль не маюць сертыфіката. Але мы іх добра ведаем і можам гарантаваць, што яны карыстаюцца арганічнымі тэхналогіямі і не прымяняюць пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні".

На гэты год запланавана тры кірмашы. Арганізатары спадзяюцца, што гэта толькі пачатак і арганічны гандаль стане добрай традыцыяй для мінчан.

Падобныя штомесячныя кірмашы праходзяць у многіх еўрапейскіх гарадах. Гэта дазваляе людзям набыць якасную прадукцыю, не выязджаючы далёка, і падтрымаць фермераў у іх працы на карысць людзям і прыродзе.

ЭУ "Агра-Эка-Культура" на працягу пяці гадоў займаецца адукацыйнай іі асветніцкай дзейнасцю па развіцці ўстойлівай і арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

Сяргей Расолька
Звязда, 16 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:16.06.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:414
 
Ключевые слова:
Ярмарка Экология Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме