https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Моцны выбух у прыгарадзе Антверпена: разбураны тры дамы


Моцны выбух прагрымеў удзень 3-га верасня у раёне Вілрэйк бельгійскага горада Антверпена. У выніку тры дамы поўнасцю разбураны, з-пад завалаў дасталі двух чалавек, піша фламандская газета Het Nieuwsblad.
Мясцовая паліцыя паведаміла, што адзін з пацярпелых атрымаў сур`ёзныя траўмы. Пра стан другога пацярпелага пакуль нічога не вядома. Пад заваламі разбураных дамоў могуць знаходзіцца людзі.

Выратавальная аперацыя прадаўжаецца, на месцы працуюць аварыйныя службы і службовыя сабакі, раён здарэння ачэплены. Вядзецца расследаванне.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай выбуху, што прагрымеў каля 12.20 па мясцовым часе, стала ўцечка газу. Паводле слоў відавочцаў, выбух быў такі моцны, што пашкоджаны нават некалькі дамоў, размешчаных на суседніх з разбуранымі будынкамі вуліцах.

3 верасня 2019Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Бельгия Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме