https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Стартаваў прыём заявак на Міжнародны анлайн-конкурс навуковых і навукова-фантастычных работ «Гарызонт 2100»


Конкурс матывуе моладзь з розных краін да крэатыўнага пошуку новых ідэй, навуковых гіпотэз, навукова-фантастычных уяўленняў аб аддаленай будучыні.
 Чацвёрты год запар яго рэалізуе некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр мадэлявання будучыні ў адукацыі, навуцы, эканоміцы і сацыяльна-гуманітарнай сферы» (РФ). На бягучы момант ён ахапіў ужо больш за 1200 студэнтаў, школьнікаў і экспертаў з 63 краін свету. Узрост удзельнікаў — ад 16 да 26 гадоў.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях:

На найлепшую навуковую работу — артыкул, навукова-даследчую, навукова-практычную работу, якая адлюстроўвае інавацыйныя і арыгінальныя ідэі, навуковае бачанне будучыні планеты і чалавецтва на мяжы 2100 года.

На найлепшую навукова-фантастычную работу — апавяданне, эсэ, рэпартаж, дзе апісваюцца ўяўныя інавацыйныя і арыгінальныя ідэі, фантастычныя падзеі, з’явы і перспектывы будучыні на мяжы 2100 года з іх навуковым тлумачэннем. У тым ліку могуць прапаноўвацца ідэі і рашэнні па кіраванні будучыняй, стварэнні механізмаў умацавання ўстойлівасці чалавецтва да магчымых выклікаў. 

Выбар гарызонту даследаванняў, вывучэння, мадэлявання і кіравання будучыняй на ўзроўні 2100 года не выпадковы. Моладзь, з’яўляючыся галоўным генератарам перамен, сама па сабе з’яўляецца будучыняй і менавіта ёй трэба будзе фармаваць наступныя сцэнарыі яе развіцця.

Профільныя напрамкі конкурсу — «Чалавек будучыні», «Будучыня соцыума», «Будучыня глабальнага свету», «Будучыня навукі», «Будучыня тэхналогій», «Будучыня сусветнай эканомікі», «Энергетыка будучыні», «Будучыня навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё», «Будучыня асяроддзя пражывання чалавецтва».

Прыём работ на конкурс працягнецца да 30 лістапада 2022 года. Экспертыза работ пройдзе з 1 да 30 снежня. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены на сайце і ў групе «УКантакце» 30 снежня.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны ў Маскву з 5 да 9 лютага 2023 года на Міжнародны моладзевы Фарсайт-форум «Свет 2100: глабальныя трэнды і будучыня вачыма маладых», дзе пройдзе ўручэнне дыпломаў.

Удзел у конкурсе бясплатны. Удзел, пражыванне і харчаванне падчас Форуму для пераможцаў конкурсу таксама бясплатнае.


Надзея Нікалаева
Звязда, 28 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1021
 
Ключевые слова:
Россия Конкурс Молодёжь Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме