https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фердынанд ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і вылечыўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуд, і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, непагадзь будзе доўгай. Рэдкія аблокі, наадварот, прадракалі яснае і марознае надвор`е.

Sputnik, 29 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:29.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме