https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Парады астролагаў: "рыбам - рабіну, шалям - капусту"


Яшчэ старажытныя астролагі заўважылі, што прадстаўнікі розных знакаў задыяка аддаюць перавагу розным групам прадуктаў.
Сучасныя астролагі пайшлі далей: яны сцвярджаюць, што прадстаўнікі розных задыякальных знакаў адчуваюць неаднолькавую патрэбу ў розных мікраэлементах і вітамінах, за кожны з якіх адказвае свая планета.

Сонца — вітамін А (рэцінол, карацін)

Асабліва неабходны ён Шалям і Вадалеям.

Недахоп гэтага вітаміну вядзе да сухасці і лушчэння скуры, парушэння зроку. Гэты вітамін паляпшае стан шчытападобнай залозы. Крыніцай вітаміну А з`яўляецца печань, масла, яйкі, рыбін тлушч. У раслінах утрымліваецца карацін аранжавага колеру, які ў арганізме ператвараецца ў вітамін А. Яго багата ў моркве, памідорах, абляпісе, гарбузе, апельсінах.

Месяц — вітаміны групы В

Асабліва неабходны Казярогам і Скарпіёнам.

У гэтай групе каля 30 відаў вітамінаў. Яны адказваюць за работу нервовай сістэмы і ўплываюць на абмен рэчываў, адказваюць за работу сасудаў.

Вітамін В 1 — утрымліваецца ў печані, арэхах, вотруб`і, крупах і бабах.

Вітамін В 2 — у тварагу, малацэ, мясе, печані.

Вітамін В 3 — у малацэ, хлебе грубага памолу, грэцкіх крупах, грыбах, яйках.

Вітамін В 4 — у кіслай капусце, яйках.

Вітамін В 5 — у квяцістай капусце, грыбах, яйках, рыбе.

Вітамін В 6 — у шпінаце, моркве, бульбе, капусце, памідорах, мясе, яйках.

Вітамін В 8 — у капусце і зялёным гарошаку.

Вітамін В 12 — у рыбе, мясе, цвёрдым сыры, іншых малочных вырабах.

Меркурый — вітамін С

Больш за ўсё ў ім адчуваюць патрэбу Стральцы і Рыбы. Прычым у жанчын патрэба ў вітаміне С вышэй, чым у мужчын, лічаць астролагі.

Гэты вітамін не назапашваецца і не сінтэзуецца ў арганізме. Ён папярэджвае захворванні дыхальнай сістэмы, тармозіць развіццё ракавых утварэнняў, узмацняе імунітэт. Пры яго адсутнасці развіваецца цынга.

Вітаміну С шмат у чорных парэчках, капусце, цытрусавых, шыпшыне, крапіве, абляпісе, рабіне.

Сатурн — вітамін Д

Ён вельмі неабходны Ракам, Львам і Авенам.

Вітамін Д утвараецца пад уздзеяннем сонечных промняў на скуру, спрыяе засваенню кальцыю. Пры недахопе гэтага вітаміну развіваецца рахіт, аблысенне.

Утрымліваецца ў рыбіным тлушчы, масле, тунцы, малацэ, жаўтку.

Венера — вітамін Е

Рэкамендаваны Дзевам і Скарпіёнам.

Гэты вітамін з`яўляецца антыаксідантам, падаўжае маладосць, паляпшае загойванне ран, работу мозгу і нервовай сістэмы. Значна павышае здольнасць да дзетанараджэння і станоўча ўплывае на захаванасць плода падчас цяжарнасці. Пры яго значным дэфіцыце ёсць рызыка развіцця бясплоддзя.

Утрымліваецца ў соі, крупах, алеях, шпінаце.

Марс — вітамін К

Астролагі асабліва раяць яго Шалям, Ракам і Цяльцам.

Гэты вітамін адказвае за работу крывяноснай сістэмы і кроваўтварэнне. Утрымліваецца ў зялёных раслінах, капусце, рыбіным тлушчы, яечным жаўтку, моркве.

Юпітар — вітамін Р

Неабходны Блізнятам, Казярогам і Дзевам.

Аднаўляе работу печані пасля атручванняў, а таксама пры дыябеце і прамянёвай хваробе. Спрыяе ўмацаванню сценак крывяносных сасудаў. У вялікай колькасці ўтрымліваецца ў лімоне, чаі, апельсінах, шыпшыне, капусце, цыбулі, грэчцы, маліне, брусніцах.

Астролагі нагадваюць, што восень — самы час для прыняцца вітамінаў. І калі пры гэтым зрабіць акцэнт на тыя з іх, якія рэкамендуюцца менавіта вашаму знаку задыяка, то пра авітаміноз можна забыцца.

Падрыхтавала
Інга МІНДАЛЁВА
Звязда
 
Дата публикации:21.09.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:5219
 
Ключевые слова:
витамины здоровое питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме