https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Без вакцынацыі з эпідэміяй COVID-19 справіцца немагчыма


Пра гэта першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Алена Богдан заявіла падчас правядзення круглага стала Саюза жанчын ААТ «Белаграпрамбанк», прысвечанага тэме вакцынацыі ад COVID-19.
Алена Богдан нагадала, што грып, які таксама быў калісьці сур’ёзнай пагрозай, дзякуючы вакцынацыі, стаў кіраваным: Сусветная арганізацыя аховы здароўя пасля аналізу цыркуляцыі грыпу ў Паўднёва-Усходняй Азіі за паўгода інфармуе еўрапейскія краіны аб разнавіднасці штама, рыхтуецца вакцына. З-за гэтага ўжо больш за дзесяць гадоў у нас не было ўспышак эпідэміі грыпу.

Па шляху калектыўнага імунітэту

У Рэспубліцы Беларусь каля 10 % дарослага насельніцтва ўжо атрымалі першую дозу вакцыны. Дзвюма дозамі вакцынаваны 6–7 % дарослага насельніцтва.

Паміж першай і другой прышчэпкай павінна прайсці ад 21 да 56 дзён.

Вакцынаванне ў краіне праводзіцца ў адпаведнасці з комплексным планам за подпісам прэм’ер-міністра: у першую чаргу былі вакцынаваны медыцынскія работнікі. Затым — сацыяльныя работнікі, найбольш неабароненыя слаі насельніцтва, пажылыя людзі.

Па заяве вялікіх працоўных калектываў вакцынацыя можа арганізоўвацца на месцах. Да ляжачых хворых або да тых, хто не можа наведаць медустанову, выязджалі брыгады па вакцынаванні.

Чаму «Спадарожнік V»

— Мы вельмі ўважліва сочым за тым, як будуецца міжнароднае супрацоўніцтва па барацьбе з новай віруснай інфекцыяй, — растлумачыла Алена Богдан. — СААЗ прапанаваў усім краінам уступіць у структуру «Ковакс». Умова ўдзелу была перадаплата будучых вакцын. Мы прыглядаліся, аналізавалі і вырашылі не спяшацца з уступленнем у «Ковакс». Як аказалася, правільна зрабілі: ні ў адной краіне гэтая ініцыятыва не запрацавала. Напрыклад, Вялікабрытанія ўнесла перадаплату і па гэтай праграме вакцыну не атрымала, — паясніла Алена Богдан. — У якасці стратэгіі выбралі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Удзельнічалі і ў выпрабаваннях яе вакцыны. Першыя атрымалі партыі для прышчэпкі. Не бясплатна, гэта была дзяржзакупка. Затым мы змаглі на прадпрыемствах Белфармацыі наладзіць вытворчасць расійскай вакцыны. Створаны ў нас «Спадарожнік» мае некалькі ступеняў кантролю якасці. У канцы частка флаконаў з кожнай партыі правяраецца ў інстытуце імя Гамалеі ў Маскве. І толькі пасля гэтага паступае ў паліклінікі нашай краіны.

Па словах Алены Богдан, пасля нарады ў Прэзідэнта было прынята рашэнне аб уласнай вытворчасці вакцын, і не толькі супрацьковідных. Справа ў тым, што ўсе вакцыны закупляюцца ў Расійскай Федэрацыі. Але зараз наш РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі пачаў распрацоўку сваёй вакцыны «ў прабірцы» ад CОVID і працуе над пераходам да фармакалагічнай вытворчасці.

Эпідэмія COVID-19 і дзеці

Пакуль практычна ва ўсім свеце вакцынацыя прадугледжана для грамадзян 18+. Таму што даследаванні па дзіцячай вакцынацыі яшчэ не скончаны.

Насуперак думцы, што дзеці хварэюць лёгка і без наступстваў, COVID-19 для іх не менш небяспечны, чым для дарослых.

Распрацаваны трэці пратакол для ўсіх педыятраў і хірургаў краіны.

Звяртайцеся да ўрача неадкладна, калі ў дзіцяці:

— высокая тэмпература;
— боль у жываце, ваніты, слабасць.

Сёння фактычна кожны месяц мы сутыкаемся з цяжкім дзіцячым COVID-19, які выклікае вокамгненныя міякарды.

Падлеткаў і дзяцей тымі вакцынамі, якія ў нас ёсць, пакуль не прышчапляем. Калі хварэе ўся сям’я, а дзеці — бессістэмна(?), усё роўна назіраем ўважліва за станам здароўя дзіцяці.

Рэабілітацыя пасля хваробы

Ад пачатку эпідэміі за гэтыя паўтара года было паслядоўна распрацавана 4-5 клінічных пратаколаў лячэння. Ёсць пратаколы па нестандартных выпадках, у складаных збіраецца міждысцыплінарная камісія і вырашае праблему пацыента. Некалькі апошніх месяцаў пратакол не мяняўся, але з улікам з’яўлення новых штамаў ва ўсе паліклінікі і стацыянары перададзены абноўленыя рэкамендацыі лячэння.

Здараецца, што хвароба працякала не цяжка, але наступствы, так званы «ковідны хвост», цягнуцца доўга.

Па паказаннях урача некаторых пацыентаў пасля стацыянара адпраўляем на далечванне — гэта два тыдні з лячэбнай і дыхальнай гімнастыкай, іншыя рэабілітацыйныя мерапрыемствы пад наглядам спецыялістаў.

Для гэтага працуе Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі, ёсць санаторныя праграмы і база спелеалячэбніцы ў Салігорску, але без наведвання шахты.

Па аднаўленні таксама распрацаваны рэкамендацыі: лячэбная фізкультура, назіранне вузкімі спецыялістамі. Студэнты медыцынскага ўніверсітэта знялі навучальныя ролікі па дыхальнай гімнастыцы. Іх можна знайсці на сайце БДМУ.

«Спадарожнік лайт»

Прапрацоўваецца пытанне з закупкай вакцыны «Спадарожнік лайт» — для прышчэпкі тых, хто перахварэў, і моладзі.

Шмат пытанняў аб тым, ці трэба прышчэплівацца пасля хваробы? Трэба. У прамежак ад 3-х да 6 месяцаў пасля перанесенага захворвання.

Супрацьпаказанні для вакцынацыі

Нельга прышчапляцца ў вострай фазе захворванняў, трэба дачакацца дэкампенсацыі хранічнай хваробы. Пры цукровым дыябеце перад вакцынацыяй трэба абавязкова параіцца з лечачым урачом, дэкампенсаваць вугляводны абмен і прышчэплівацца.

Безумоўнае супрацьпаказанне: калі былі выпадкі вострай алергічнай рэакцыі — анафілактычны шок.

COVID і грып

З 1 кастрычніка ў краіне пачынаецца традыцыйная кампанія прышчэпак супраць грыпу.

Медыцынскі турызм

Ёсць шмат запытаў з Польшчы, Украіны і краін Прыбалтыкі на медыцынскі турызм: людзі хочуць зрабіць прышчэпку «Спадарожнікам», у іх дома такой магчымасці няма. Але гэта можа быць толькі пасля таго, як у нас у краіне прышчэпіцца мінімум 20 % дарослага насельніцтва.

Аўтар: Ларыса Ракоўская
Звязда, 5 ліпеня 2021
 
Дата публикации:05.07.2021
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика Здравоохранение Вакцина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме