https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Названы час, калі можна атрымаць самую высокую зарплату


Лета — гэта ідэальны час для пошуку працы з заробкам вышэй за сярэдні. Чаму, патлумачыў прэзідэнт рэкрутынгавага партала Superjob Аляксей Захараў.
Паводле яго Захарава, у перыяд з мая па кастрычнік на рынку працы, як правіла, адчуваецца дэфіцыт кадраў з сярэдняй або больш нізкай кваліфікацыяй

«Значная частка людзей з невысокай кваліфікацыяй сыходзяць з працы вясной, а ў наступны раз пачынаюць яе шукаць толькі ўвосень. Да восені яны аддаюць перавагу паехаць на дачу ці ў вёску, дзе садзяць, а потым выкопваюць бульбу. У выніку ў працадаўцаў заўсёды павышаны попыт у летні час на людзей сярэдняй і нізкай кваліфікацыі, а прэтэндэнтаў на рынку недастаткова. Гэта значыць з мая па кастрычнік ідэальны час, а потым канкурэнцыя рэзка расце», — патлумачыў Аляксей Захараў.

Ён дадаў, што летам можна атрымаць больш высокую зарплату, чым у іншы час года.

«Чым менш суіскальнікаў, тым прапанаваная зарплата больш. Менавіта цяпер для звычайнага чалавека ідэальны час для таго, каб шукаць працу. Значная частка людзей аддае перавагу летам адпачываць, адпаведна, і ў добрых, і ў не вельмі добрых кампаніях ёсць недахоп людзей», — адзначыў Аляксей Захараў.

Звязда, 21 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:21.06.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Рынок труда Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме