https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урач патлумачыла, да чаго прывядзе поўная адмова ад цукру


Адмовіцца ад цукру складана толькі па псіхалагічных прычынах, а карысны эфект такога кроку хутка выявіцца, заявіла эндакрынолаг Таццяна Бачарава.
Спецыяліст падкрэсліла, што многія людзі сістэмна ў лішку ўжываюць цукар, што прыводзіць да праблем са здароўем і фігурай.

«Глюкозу і добры настрой можна атрымліваць і без цукру: з круп, садавіны і агародніны — натуральнай, а не кансерваванай», — нагадала Бачарова.

«Ёсць сіла звычкі, ёсць сацыяльныя традыцыі — гарбата з торцікам у гасцях, кава з булачкай з раніцы, — працягнула ўрач. — Насамрэч галоўнае, калі вы хочаце адмовіцца ад цукру, — замяніць цукеркі садавінай і пратрымацца ў такім рэжыме тыдзень. Вы ўбачыце першыя вынікі, і яны могуць стаць стымулам для таго, каб вы працягнулі харчавацца па-новаму».

Па словах Бачаровай, ужо праз дні пасля адмовы ад цукру палепшацца страваванне і праца кішэчніка, стабілізуецца эмацыйны фон. На працягу тыдня відавочна палепшыцца стан скуры, могуць знікнуць праблемы са сном, калі такія ёсць. Гэтыя працэсы будуць развівацца і ў наступныя дні, так што месяц без цукру сапраўды прыбярэ лішнія кілаграмы, палепшыць гарманальны фон і імунітэт.

Звязда, 18 лістапада 2021
 
Дата публикации:18.11.2021
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Сахар Питание Диетология Эндокринология Куфэрак здароўя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме