https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Тры Сафіі" намалююць мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны


Унікальны мастацкі праект "Тры Сафіі" стартаваў сёння ў Вялікім Ноўгарадзе, паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС).
У час акцыі маладыя мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны на сумесных пленэрах намалююць на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія), Полацку (Беларусь) і Кіеве (Украіна). Вынікам іх сумеснай творчай работы стане выстава, якая адкрыецца 2 верасня ў Полацку і будзе прымеркавана да 1155-годдзя горада і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

З Беларусі карціны пераедуць у Кіеў, дзе будуць прадстаўлены шырокай публіцы ва Украінскім фондзе культуры.

Расійскія гледачы змогуць азнаёміцца з выставай у час Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД, які пройдзе ў Маскве ў канцы лістапада.

"Акцыя рэалізуецца пры падтрымцы МФГС у рамках міжнароднага гуманітарнага праекта "Мінская ініцыятыва", які за тры гады існавання наглядна прадэманстраваў гатоўнасць прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і Расіі да культурнага дыялогу, стаў механізмам пастаяннага ўзаемадзеяння інтэлігенцыі трох краін і фундаментам для арганізацыі сумесных гуманітарных праектаў", - адзначылі ў фондзе.

15 жніўня 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:631
 
Ключевые слова:
500-годдзе беларускага кнігадрукавання Акция Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме