https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Маштабная выстаўка беларускіх вытворцаў пройдзе ў красавіку ў Кіеве


Выстаўка беларускіх вытворцаў Made in Belarus пройдзе ў Кіеве з 11 па 14 красавіка, паведамілі ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Выстаўка стане самым маштабным выставачным мерапрыемствам Беларусі ва Украіне за апошнія некалькі гадоў. Арганізатарам выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выставачным аператарам - "Белінтэрэкспа".

Выстаўка арганізуецца пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне і Гандлёва-прамысловай палаты Украіны. У буйнейшым выставачным комплексе Украіны кіеўскім "Міжнародным выставачным цэнтры" будуць прадстаўлены вядучыя беларускія брэнды машынабудавання і нафтахіміі, у сферы транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання, дрэваапрацоўкі і будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасці, медыцыны і фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій, турызму.

На калектыўным стэндзе канцэрна "Белнафтахім" будуць прадстаўлены такія падведамасныя прадпрыемствы, як ААТ "Гродна Азот" (поліамідныя ніці і кампазіцыйныя матэрыялы), ААТ "Нафтан" (акрылавыя валокны, поліэтылен, малатанажная хімія), ААТ "Магілёўхімвалакно" (сінтэтычныя валокны і ніці, поліэфірныя плёнкі, ПЭТ-прэформы), ААТ "Завод горнага воску" (парафін, засцерагальны воск), ААТ "Гомельскі хімічны завод" (змешаныя ўгнаенні).

Легкавыя і грузавыя шыны рознага дыяметра прадставіць ТАА "Украінскі гандлёвы дом "Белшына". Кар`ерныя самазвалы рознай грузападымальнасці прадставіць ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

Сёння ва Украіне працуюць больш за 2 тыс. кар`ерных самазвалаў БелАЗ, а гэта больш як 90 працэнтаў ад усяго парку кар`ерных самазвалаў краіны.

Газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя пліты, убудоўваемую тэхніку, паветраачышчальнікі гандлёвай маркі GEFEST прадэманструе СП ААТ "Брэстгазаапарат". Больш за 80 працэнтаў выпускаемай прадукцыі экспартуецца ў Расію, Украіну, Казахстан, Малдову, Грузію, Азербайджан, Узбекістан і на Кубу.

Стартары і генератары для рухавікоў аўтамабіляў, аўтобусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і спецтэхнікі гатова прапанаваць украінскаму рынку ААТ "БАТЭ" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты".

Прыборы начнога бачання, біноклі, аптычныя дэталі (прызмы, лінзы, люстры), сігнальныя маякі прадэманструе ААТ "Рагачоўскі завод "Дыяпраектар".

Розныя віды пражы і вырабы з трыкатажу прадставіць ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб`яднанне "Палессе". Гэта мужчынскія і жаночыя мадэлі штодзённага адзення, выкананыя з пражы, якая ў саставе мае лён, адзенне для дзяцей, тэкстыль, тавары для нованароджаных.

Шырокі асартымент малочнай прадукцыі прапануе ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Гэта сычужныя цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры, чэдарызаваныя сыры, сметанковае масла, сухія сумесі.

Вытворчая магутнасць завода дае магчымасць перапрацоўваць больш за 450 т малака і выпускаць больш за 50 відаў прадукцыі ў суткі. Беларускі аналаг італьянскага сыру рыкота прадставіць ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

УП "Мінскі холадакамбінат нумар 2" прадэманструе свой фірменны прадукт - марожанае.

Абноўленую лінейку моцных алкагольных напіткаў, лікёраў, бальзамаў і настоек прадставіць ААТ "Мінскі завод вінаградных він".

Прыём заявак на ўдзел у выстаўцы беларускіх вытворцаў Made in Belarus у Кіеве працягваецца.

Першая выстаўка такога фармату прайшла ў жніўні 2017 года ў Астане. Удзел у ёй прынялі больш за 70 айчынных кампаній. У цырымоніі адкрыцця Made in Belarus прынялі ўдзел прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэм`ер-міністр Казахстана Бакытжан Сагінтаеў.

Непасрэдна ў час выстаўкі было заключана больш за 30 дагавораў і пагадненняў аб намерах. Гэта кантракты на пастаўку ў Казахстан беларускіх трактароў (3 тыс. штук), пагрузчыкаў (не менш як 50 адзінак тэхнікі больш як на $2 млн), ювелірных вырабаў, прадуктаў харчавання.

19 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Киев Выставка Made in Belarus
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме