https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Музей Янкі Купалы прадставіць выставачны праект "Абуджаная жалейка"


Першы зборнік паэта "Жалейка" выйшаў 110 год таму.
Выстаўка аўтографаў вершаў Янкі Купалы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея адкрыецца 22 лютага, пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Выставачны праект прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы, якія ён напісаў у 1918 годзе, і прымеркаваны да 110-годдзя выхаду першага зборніка паэта "Жалейка".

На выстаўцы ўпершыню будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. з фондаў музея. Выставачны праект прадстаўляе час Першай сусветнай вайны, калі многія народы Еўропы, у тым ліку і беларусы, атрымалі магчымасць адрадзіць свае дзяржавы. У 1918 годзе было абвешчана стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гістарычны кантэкст, у якім ствараліся вершы Купалы, прадстаўленыя на выстаўке, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць прадстаўлены факты палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай рэчаіснасці тых часоў.

Выстаўка ў музеі Янкі Купалы будзе працаваць з 22 лютага да 16 красавіка.

Мінск, 20 лютага 2018
Sputnik
 
Дата публикации:20.02.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:535
 
Ключевые слова:
Янка Купала Выставка "Жалейка" Литературный музей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме