https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У мінчанкі праз фішынгавы сайт скралі 1,7 тыс.


Мінчанка хацела аплаціць рахункі праз інтэрнет-банкінг і пазбавілася 1,7 тыс., паведамілі ў ДУУС Мінгарвыканкама.
У Партызанскае РУУС сталіцы звярнулася 46-гадовая мінчанка, якая стала ахвярай кібермахляроў. «Жанчына хацела праз інтэрнэт-банкінг аплаціць рахункі і па спасылцы ў браўзэры зайшла на сайт, які па афармленні і дызайне быў падобны на афіцыйную старонку банка, у якім яна абслугоўваецца. Сістэма завісла пасля таго, як мінчанка ўвяла лагін і пароль, а праз некаторае час пацярпелая выявіла, што з рахунку яе банкаўскай карты выкрадзена 1,7 тыс.», — распавялі ў ГУУС.

Высветлілася, што першапачаткова жанчына па спасылцы перайшла на фішынгавы сайт, дзе яе лагін і пароль пасля ўводу апынуліся ў распараджэнні ашуканцаў.

Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

Міліцыя нагадвае аб тым, што перад уваходам у асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу неабходна зважаць на даменнае імя сайта банка. Памылкі друку, падвойныя літары або лічбы, а таксама дадатковыя словы паказваюць на тое, што сайт падроблены.

Звязда, 23 лістапада 2021
 
Дата публикации:23.11.2021
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Банковская карта Фишинг Интернет Киберпреступность Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме