https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Плямы на скуры могуць расказаць шмат пра што


Хваробы скуры — не толькі непрыемныя і пагаршаюць якасць жыцця. Яны яшчэ зусім не бяскрыўдныя, працягла лечацца і прыносяць сур`ёзныя ўскладненні.
Аднак, як заўважыў урач-дэрматавенеролаг, загадчык амбулаторнага дэрматавенералагічнага аддзялення Мінскага скурвендыспансэра Уладзімір Яроміч, своечасова заўважыўшы тыя або іншыя змяненні і звярнуўшыся да ўрача, можна прадухіліць цяжкія праблемы са здароўем. Такім чынам, пра што могуць сведчыць плямы на скуры?

Невялікія цёмна-карычневыя плямы на кісцях і іншых адкрытых месцах — часцей за ўсё бяскрыўдныя ўзроставыя змяненні.

Прышчы бываюць не толькі ў падлеткаў. Яны з`яўляюцца, калі поры забіваюцца сальным сакрэтам. Адна з прычын — парушэнне гарманальнага балансу. Звярніцеся да дэрматолага і эндакрынолага.

Высыпка можа быць абумоўлена мноствам фактараў. У першую чаргу падазраюць "дзіцячыя" інфекцыі: шкарлятыну, краснуху, вятранку і інш. Але калі шматлікія кропкавыя кровазліцці, падобныя на высыпку, з`явіліся, напрыклад, на задняй паверхні ног, гэта можа быць прыкметай зніжэння ўзроўню трамбацытаў у крыві. Высыпка пад грудзьмі або ў паху часам выклікана грыбковай інфекцыяй, якая часта паражае хворых на дыябет ці атлушчэнне. Калі ж высыпкай пакрыліся вялікія ўчасткі цела, гэта можа сведчыць пра алергічную рэакцыю — магчыма, вы прынялі новыя лекі. Лускаватыя чырвоныя бляшкі на скуры — прыкмета псарыязу.

Язва на назе можа быць сімптомам сардэчна-сасудзістай недастатковасці ці дыябету. Гэтыя захворванні зніжаюць цыркуляцыю крыві ў нагах, і скура атрымлівае недастатковае сілкаванне. Таму нават нязначная інфекцыя можа стаць прычынай з`яўлення язвы.

Бледнасць скурных покрываў гаворыць пра анемію (малакроўе) з-за дэфіцыту ў арганізме жалеза і вітаміну В 12. Але часам у гэтым вінаватае звычайнае ператамленне. Варта выспацца і адпачыць — і здаровы колер скуры вернецца.

Аранжавае адценне (карацінемія) часцей за ўсё сустракаецца ў вегетарыянцаў, якія пастаянна ўключаюць у свой рацыён занадта шмат морквы. Гэта бяспечна і не патрабуе лячэння. Дастаткова абмежаваць ужыванне гэтай агародніны — і скура набудзе нармальны колер.

Пажаўценне (жаўтуха) можа быць сімптомам захворванняў пячонкі (напрыклад, гепатыту) ці абвастрэння жоўцекаменнай хваробы. Прычынай жаўтухі з`яўляецца і павелічэнне падстраўнікавай залозы, і няздольнасць арганізма выводзіць лішкі білірубіну. У гэтым выпадку мача звычайна набывае колер цёмнага піва.

Цёмныя агрубелыя ўчасткі на скуры, якія навобмацак нагадваюць наждачную паперу, называюць сонечным кератозам. Часцей за ўсё такія плямы з`яўляюцца на галаве. Гэта добраякасныя ўтварэнні, але да дэрматолага звярнуцца трэба. І, зразумела, пазбягайце прамых сонечных промняў.

Калі на скуры з`явілася радзімка з няроўнымі краямі ці старая радзімка змяніла форму і колер, запалілася ці лушчыцца, тэрмінова ідзіце да ўрача-дэрматолага.

Вольга Шаўко.
Звязда
6 листапада 2010
 
Дата публикации:06.11.2010
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:4215
 
Ключевые слова:
Здоровье Пятна на коже Диагностика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме