https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 2100 года ўзровень Сусветнага акіяна можа падняцца на 1,6 м


Раставанне льдоў у Арктыцы ідзе хутчэй, чым прагназавалася, і ўжо да 2100 года ўзровень Сусветнага акіяна можа падняцца на 0,9-1,6 м. Такая ацэнка змяшчаецца ў дакладзе міжнародных экспертаў, якія ўдзельнічаюць у "Праграме маніторынгу і ацэнкі сітуацыі ў Арктыцы", паведамляюць інфармагенцтвы.
Параўноўваючы апошнія даныя аб стане арктычных ільдоў з данымі за 2005 і 2007 год, аўтары даследавання адзначаюць, што працэс раставання льдоў паскорыцца. Як лічаць даследчыкі, да 2100 года горныя леднікі і ледзяное покрыва Арктыкі страцяць да 30 працэнтаў сваёй масы, а ў бліжэйшыя 30-40 гадоў Паўночны Ледавіты акіян будзе практычна свабодны ад ільду ў летні перыяд.

Як адзначаецца ў дакладзе, тэмпературы ў арктычных раёнах на працягу апошніх 6 гадоў былі самымі высокімі з моманту пачатку такіх замераў у 1880-х гадах, а лета апошніх дзвюх дэкад было самым гарачым за дзве тысячы гадоў. Калі раней ільды адлюстроўвалі сонечныя прамяні, то цяпер, па меры іх раставання, усё большая паверхня акіяна награваецца.

Вучоныя мяркуюць, што нават калі ўдасца скараціць маштабы выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя, то ўсё роўна сярэднія тэмпературы ў асеннія і зімовыя месяцы ў Арктыцы да 2080 года паднімуцца на 3-6 градусаў па Цэльсію.

Нават калі акажацца правільнай самая мінімальная ацэнка, урон будзе нанесены вялікі. Пацерпяць перанаселеныя дэльты рэк Бангладэш, В`етнама, Кітая і іншых краін. Шэраг астраўных дзяржаў проста перастане існаваць. У выніку гэтых працэсаў, як адзначаецца ў рабоце, прыкладна 9 млн. чалавек давядзецца змяніць лад жыцця.

У пачатку 2007 года Міжурадавая група экспертаў ААН па змяненню клімату выказала меркаванне, што да канца стагоддзя ўзровень акіяна вырасце на 18-59 см. Паводле слоў складальнікаў новага даклада, пры гэтай ацэнцы яны не ўлічвалі раставанне льду, асабліва грэнландскага ледніковага шчыта, які адзін можа павысіць узровень Сусветнага акіяна на 5 м.

БЕЛТА
5 мая 2011

 
Дата публикации:06.05.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2768
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Уровень мирового океана Природные катаклизмы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме