https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меркаванні беларускіх палітолягаў наконт забойства Ўсамы бін Лядена


Забойства кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" Усамы бін Лядэна выклікала рэакцыю ва усім сьвеце. Многія вядомыя палітыкі вітаюць ліквідацыю тэрарыста нумар 1. Некаторыя выказваюць засьцярогу, што гэта сьмерць можа выклікаць помсту паплечнікаў бін Лядэна.
На пытаньне "Свабоды", ці стане пасьля забойства кіраўніка "Аль-Каіды" спакайней на сьвеце, адказваюць беларускія палітыкі і палітолягі:

Сяргей Касьцян – старшыня Беларускага славянскага камітэту, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў:

"Справа не ў бін Лядэне, а ў тым грамадзтве, што склалася ў сьвеце пасьля развалу Савецкага Саюзу і сацыялістычнага лягеру. Прычым бін Лядэн да вайны, якую Захад арганізаваў супраць Лівіі? Прычым ён да так званых народных альбо антынародных рэвалюцыяў у Емэне, Эгіпце, Тунісе? Гэта ж ніяк не зьвязана з бін Лядэнам. Таму, я лічу, што, калі бін Лядэна і сапраўды забілі, цішэй ад гэтага ня будзе.

А каб было спакойна, трэба пераглядаць усю сытуацыю ў міжнародных адносінах. І найперш – ролю ААН. Гэта непрымальна і недапушчальна, калі 7-8 краін прымаюць рашэньне аб бамбаваньні альбо зьмене ўраду той ці іншай дзяржавы. Таму ўсё гэта трэба перагледзіць. Перагледзіць шляхам перамоваў, зьмены адносінаў паміж дзяржавамі. І толькі тады можна будзе гаварыць пра нейкі спакой ў сьвеце.

Сьвет цяпер ідзе да таго, што незалежна, забіты ці не забіты Ўсама бін Лядэн, павінна нешта адбыцца і зьмяніцца ў іншым напрамку. У напрамку добрасуседзтва і дружалюбства".

Мечыслаў Грыб – старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня:

"Тут цяжка адказаць адназначна. Можа, і сапраўды стане крышку цішэй, бо менавіта бін Лядэн быў галоўны ў гэтай агіднай справе тэрору. Але, на вялікі жаль, ён не адзін. І я не выключаю, што ягоныя паплечнікі могуць пачаць помсьціць.

Я асабіста, ды, думаю, усе нармальныя людзі на сьвеце, хацелі, каб пасьля ліквідацыі галоўнага тэрарыста стала спакайней. Але ж тэрарысты ёсьць тэрарысты. Не сакрэт, што бін Лядэн быў не адзін. Ён стварыў цэлую арганізацыю. Так, кіраўніка забілі.Аднак застаюцца ягоныя паплечнікі. І як яны сябе павядуць надалей, пакуль сказаць цяжка".

Мечыслаў Грыб аддае належнае Злучаным штатам Амэрыкі, якія хоць і праз 10 гадоў, але дасягнулі сваёй мэты:

"Яны калі ставяць пэўную мэту, то звычайна яе і дасягаюць. Яны нічога нікому не спускаюць і ніколі не забываюцца. І гэта пахвальна. Гэта нармальная з`ява. Адзінае – ці вырашыць гэта ліквідацыя кіраўніка адной з тэрарыстычных арганізацыяў усю праблему змаганьня з тэрарызмам?".

Палітоляг Андрэй Фёдараў:

"Шчыра кажучы, я не ўпэўнены, што сытуацыя ў сьвеце істотна зьменіцца. Бін Лядэн пасьпеў падрыхтаваць і выхаваць адпаведныя кадры.

На першы час, можа, і будзе ў сьвеце цішэй. Аднак, на вялікі жаль, застаюцца такія людзі, для якіх ідэя, што захапіла бін Лядэна, ёсьць галоўнай і для іх. І яны будуць працягваць ягоную справу".

Уладзімер Глод
Радыё Свабода
02 траўня 2011
 
Дата публикации:02.05.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2456
 
Ключевые слова:
Аль-Каида Терроризм США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме