https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заява Прэзідыума Савета Рэспублікі і Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з тэрарыстычным актам 11 красавіка 2011 года на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў г. Мінску


11 красавіка 2011 года на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў г. Мінску адбыўся тэрарыстычны акт, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр.
Мы расцэньваем гэтае жудаснае злачынства як замах на вышэйшыя каштоўнасці — жыццё, здароўе і годнасць чалавека, як спробу расхістаць прававыя асновы беларускай дзяржавы, пасеяць паніку, страх і недавер у грамадстве.

Гэтая трагічная падзея яшчэ раз пераконвае нас у неабходнасці аб`яднання намаганняў дзяржавы, грамадства, усіх грамадзян у імя забеспячэння міру, згоды і бяспекі.

Мы перакананы, што нікому не ўдасца дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, запалохаць народ Беларусі і прымусіць яго звярнуць з выбранага шляху. Арганізатарам і выканаўцам гэтага цынічнага і жорсткага злачынства не пазбегнуць справядлівай адплаты.

Члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падзяляюць боль цяжкай і незаменнай страты, выказваюць самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых і зычаць выздараўлення ўсім, хто пацярпеў ад тэрарыстычнага акта.

А.М. Рубінаў, Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У.П. Андрэйчанка, Старшыня Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Звязда
13 красавіка 2011
 
Дата публикации:13.04.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2219
 
Ключевые слова:
Теракт в Минске Взрыв в минском метро терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме