https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 2050 года амаль мільярду чалавек не хопіць вады


Пры захаванні цяперашніх тэмпаў урбанізацыі і ўплыве глабальнага пацяплення на прэснаводныя сістэмы планеты да 2050 года амаль 1 млрд гарадскіх жыхароў сутыкнецца з глабальным недахопам вады.
Паводле даследаванняў амерыканскай арганізацыі Nаturе Соnsеrvаnсу, да сярэдзіны гэтага стагоддзя каля 993 млн гараджан па ўсім свеце будуць жыць на 100 л вады ў дзень. Гэта аб`ём адной сярэдняй ванны і мінімальная колькасць, неабходная, на думку даследчыкаў, аднаму чалавеку ў дзень на ежу, гігіену і розныя тэхнічныя патрэбы.

Па прагнозе экспертаў, найгоршая сітуацыя будзе ў буйных гарадах, размешчаных у трапічным поясе. У гэтым выпадку пад удар трапляюць такія краіны, як Індыя, а таксама Блізкі Усход, краіны Лацінскай Амерыкі. На сённяшні дзень каля 150 млн чалавек жыве на 100 л вады ў дзень. У той час сярэдні жыхар Еўропы і ЗША спажывае 376 л вады ў суткі.

Звязда
30 сакавіка 2011
 
Дата публикации:31.03.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2125
 
Ключевые слова:
Пресная вода Урбанизация Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме