https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З народам гутарку весцi


22 сакавiка старэйшае на Беларусi выданне абласная газета «Гомельская праўда» адзначае 94-ы год нараджэння
Увесь час свайго iснавання «ГП» iмкнулася весцi шчырую, канструктыўную гутарку са сваiмi чытачамi. Творчыя набыткi выдання ўражваюць. I гэта не выпадкова: шчыруе над падрыхтоўкай кожнага нумара калектыў сапраўдных прафесiяналаў. Зараз у «Гомельскай праўдзе» працуюць 5 выдатнiкаў друку Беларусi, 4 творчыя супрацоўнiкi адзначаны прафесiйнай прэмiяй Беларускага саюза журналiстаў «Залатое пяро». Выданне ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 2002 годзе «Гомельскай праўдзе» абяўлена падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Ураджайны на грамадскае прызнанне стаў для газеты 2006 год: яна прызнана лепшай абласной газетай краiны i адзначана статуэткай «Залатая Лiтара».

Дададзiм, што нядаўна ў новым мiкрараёне горада з’явiўся пешаходны бульвар, якому прысвоена iмя «Гомельскай праўды». Дарэчы, дзве гомельскiя вулiцы ўжо даўно носяць iмёны двух былых рэдактараў газеты – актыўнага ўдзельнiка барацьбы за ўстанаўленне савецкай улады ў Гомелi Мiкалая Бiлецкага i аднаго з арганiзатараў i кiраўнiкоў падполля i партызанскай барацьбы ў гады Вялi-кай Айчыннай вайны Iльi Кожара.

Мiкалай Ждановіч, Рэспубліка
19 сакавіка 2011
 
Дата публикации:20.03.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1976
 
Ключевые слова:
Пресса Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме