https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вашынгтон: Магчымыя новыя санкцыі супраць Менску


Намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр сказаў сёньня на брыфінгу ў Вашынгтоне, што ЗША не выключаюць магчымасьці новых санкцый супраць Менску ў сувязі з пасьлявыбарчай сытуацыяй у Беларусі.
"Я думаю, усё опцыі застаюцца адкрытымі", – сказаў Тоўнэр адносна санкцый.

Тоўнэр даваў брыфінг у сувязі з плянаванай сустрэчай дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан зь беларускімі праваабаронцамі ды амэрыканскімі беларусамі, на якой будуць абмяркоўвацца рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

"Дзяржасакратар падзяляе іх занепакоенасьць з нагоды нядаўніх беларускіх выбараў, а таксама непрапарцыйнага ўжываньня ўрадам сілы пасьля гэтых выбараў, і яна заклікае да неадкладнага вызваленьня тых, хто застаецца за кратамі, ды спыненьня рэпрэсіяў супраць апазыцыі, СМІ і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі" – сказаў Тоўнэр.

Адказваючы на пытаньне, ці спатканьне з Хілары Клінтан не закончыцца перасьледам беларускіх праваабаронцаў пасьля іх вяртаньня ў Беларусь, Тоўнэр адзначыў:

"Мы тут спрабуем выслаць сыгнал, мы спрабуем паказаць нашу заклапочанасьць, мы занепакоеныя сытуацыяй у Беларусі, і мы будзем працягваць супрацоўніцтва па гэтым пытаньні. І мы хацелі б паслаць выразны сыгнал, што гэтыя асобы маюць права сустракацца з кім хочуць".

06 студзеня 2011
Радыё Свабода


 
Дата публикации:07.01.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2595
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Санкции США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме