https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На біржавых таргах беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, але аслабеў да расійскага рубля


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, але аслабеў у адносінах да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0091 рубля (0,39%) і склаў 2,3226 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 1,979 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0084 рубля (0,27%) і склаў 3,1589 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 24 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent сталі зніжацца і гандляваліся ніжэй за 73 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, сёння знізіўся да 63,10 расійскага рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2018. 
 
Дата публикации:24.07.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:437
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме