https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы заваявалі прызавыя месцы на конкурсе “Разам супраць карупцыі”


Дыплом II ступені Міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!” заваявала трэцякурсніца факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Анастасія Шалыгіна.
Работа студэнткі “Грошы лечаць?” была высока ацэненая ў намінацыі “Лепшы плакат”. А ўзначаліў тройку прызёраў у гэтай катэгорыі расійскі калектыў з плакатам “Разам супраць карупцыі!" (Сяргей Гулін і Асылбек Муханаў). Трэцяга месца ўдастоена Любоў Перакопская з Казахстана за работу “Кроха-сын да бацькі прыйшоў ...”.

А ў намінацыі “Лепшы відэаролік” перамагла работа супрацоўніка кандытарскай фабрыкі “Слодыч” Іван Шэвмеры  “І надышоў той дзень ...” Другім у дадзенай намінацыі стаў праект “А як ты правёў свой тыдзень?” Аляксея Ісакава з Расіі. Дыпломам III ступені ўзнагароджаны Арцём Агасарян з Арменіі за відэа  “Свет без карупцыі!”.

У фінале антыкарупцыйнага спаборніцтва ў дзвюх намінацыях “Лепшы плакат” і “Лепшае відэа" былі прадстаўлены 12 работ фіналістаў. Адборачныя туры праходзілі адначасова ў шасці краінах: Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і Таджыкістане.

Усяго журы ацаніла больш за 9,5 тысяч  работ: 1500 відэаролікаў і 8000 плакатаў.

Конкурс быў арганізаваны ў рамках работы Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі. Гэта найбуйнейшы міжнародны праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да адной з найвастрэйшых сацыяльных праблем.

Арганізатарам конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расіі, адным з суарганізатараў — Генеральная пракуратура Беларусі

Надзея Нікалаева
Звязда, 13 снежня 2018
 
Дата публикации:13.12.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:315
 
Ключевые слова:
Конкурс Коррупция Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме