https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Навукоўцы пацвердзілі сувязь паміж групай крыві і цяжарам цячэння COVID-19


Вынікі даследаванняў апублікаваныя на партале medRxiv.
Незалежныя даследаванні ў медыцынскіх установах Кітая, у Калумбійскім універсітэце ў ЗША і ва ўніверсітэтах Ірана пацвердзілі сувязь паміж групай крыві і цяжарам працякання каранавіруснай інфекцыі.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што найбольшую рызыку цяжкага цячэння COVID-19 маюць носьбіты групы крыві А (другая група). Менш за ўсё схільныя да ўскладненняў носьбіты групы O (першая). Для двух іншых груп крыві — В (трэцяя) і AB (чацвёртая) — рызыка цяжкай хваробы больш, чым для першай групы, але менш, чым для другой.

Таксама ў амерыканскай кампаніі 23andMe, якая спецыялізуецца на расшыфроўцы геному, заявілі, што людзі з першай групай крыві найменш схільныя да заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Па дадзеных абследавання 750 тыс. кліентаў, з якіх 10 тыс. чалавек былі заражаныя каранавірусам, носьбіты першай групай крыві на 9–18 % радзей захворваюць на COVID-19.

Звязда, 21 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:21.06.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:263
 
Ключевые слова:
Коронавирус Исследования Группа крови
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме