https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Татальная зачыстка інфармацыйнага поля ў Латвіі красамоўна сведчыць ад двудушнасці сучаснай еўрапейскай палітыкі


Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.
"Цынічная фармулёўка афіцыйных улад Латвіі, накіраваная ў адрас падлеткаў рыжскай дзіцячай Акадэміі радыё і тэлебачання, якія рызыкнулі прыехаць на "Славянскі базар у Віцебску" і тым самым "груба праігнаравалі рэкамендацыі МЗС па бяспецы падарожжаў", уражвае сваёй недарэчнасцю і фантасмагарычнасцю. Асабліва на фоне таго, што сапраўдная прычына непакоіцца за сваю бяспеку ў юнакоў і дзяўчат і іх настаўнікаў узнікла пасля вяртання ўжо да сябе на радзіму", - заявіў Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, такія прыклады шальмавання і грубага праследавання за свабоду слова сталі звычайнасцю для краін Балтыі. Нешта падобнае не так даўно перажылі літоўскія блогеры, якія наведалі Беларусь у Дзень Перамогі. Тады таксама не абышлося без надуманых абвінавачанняў у дзяржаўнай здрадзе і пагроз з боку службы бяспекі Літвы.

"Татальная зачыстка інфармацыйнага поля ў выкананні тых, хто яшчэ нядаўна павучаў Беларусь у пытаннях журналісцкіх правоў і свабод, красамоўна сведчыць аб двудушнасці сучаснай еўрапейскай палітыкі. Але як бы там ні было, спускаць усіх сабак на падлеткаў толькі за спробу ўбачыць на свае вочы рэальную карціну ў краіне-суседцы і задаць некалькі пытанняў яе Прэзідэнту, гэта ўжо, мякка кажучы, маветон", - рэзюмаваў Андрэй Кунцэвіч.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка перад адкрыццём "Славянскага базару ў Віцебску" даў невялікае інтэрв`ю журналістам рыжскай дзіцячай Акадэміі радыё і тэлебачання. Пасля гэтага МЗС і Служба дзяржбяспекі Латвіі пачалі праверку паездкі юных журналістаў у Беларусь. Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевіч нават заявіў аб магчымасці закрыцця акадэміі. "З-за грубага ігнаравання рэкамендацый МЗС па бяспецы падарожжаў і ўдзелу ў інфамацыйнай вайне дзейнасць такіх арганізацый недапушчальна і павінна быць спынена", - сказаў ён.

У сваю чаргу Служба дзяржбяспекі Латвіі правярае ўжо дзяцей і іх настаўнікаў па артыкуле "здрада". Установа ў рамках сваёй кампетэнцыі сочыць, ці няма ў іх дзейнасці магчымых пагроз нацыянальнай бяспецы.

19 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Латвия СМИ Интервью Academy KidsTV Славянский базар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме