https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Стаў вядомы спіс намінантаў на "Залаты глобус" у 2019 годзе


Намінантаў на 76-ю прэмію "Залаты глобус" аб`явілі 6 снежня на цырымоніі Асацыяцыі замежных журналістаў, акрэдытаваных пры Галівудзе.
Такая інфармацыя размешчана на сайце Goldenglobes.com.

У намінацыі "Лепшы драматычны фільм" названы "Чорная пантэра", "Чорны кланавец", "Багемская рапсодыя", "Калі Біл-стрыт магла б загаварыць" і "Зорка нарадзілася".

За званне "Лепшы замежны фільм" паспаборнічаюць драма "Рома" мексіканскага рэжысёра Альфонса Куарона, лівана-амерыканскі фільм "Капернаум", бельгійска-нідэрландская драма "Дзяўчынка", нямецкая стужка "Работа без аўтарства" і японская карціна "Магазінныя зладзюжкі".

У катэгорыі "Лепшы рэжысёр" прэтэндэнтамі на ўзнагароду сталі Брэдлі Купер, Альфонса Куарон, Пітэр Фарэл, Спайк Лі, Адам Маккей. Мультфільмы "Суперсямейка-2" рэжысёра Брэда Берда, "Востраў сабак" Уэса Андэрсана, "Ральф супраць інтэрнэту" Філа Джонстана і Рыча Мура, "Чалавек-павук: Цераз сусветы" Боба Персічэці, Пітэра Рэмзі і Родні Ротмана, "Мірай" Мамору Хасоды прэтэндуюць на званне "Лепшы анімацыйны фільм".

"Лепшым драматычным серыялам" можа стаць "Амерыканцы", "Целаахоўнік", "Забіваючы Еву", "Вяртанне дадому" або "Поза", а "Лепшым камедыйным серыялам" - "Бары", "Жартую", "Дзіўная місіс Мейзел", "У лепшым свеце" або "Метад Камінскі".

Акрамя таго, Асацыяцыя замежных журналістаў паведаміла аб заснаванні новай намінацыі ў прэміі "Залаты глобус" - "За заслугі ў галіне тэлебачання ".

Гэту ўзнагароду будуць штогод атрымліваць найбольш яркія дзеячы тэлебачання. Першых намінантаў аб`явяць у бліжэйшыя дні.

Цырымонія ўручэння прэміі "Залаты глобус" адбудзецца ў Беверлі-Хілз (штат Каліфорнія) 6 студзеня ў атэлі Beverly Hilton у Лос-Анджэлесе.

7 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2018
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Кинематограф Конкурс "Золотой Глобус"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме